Улада22

Чатырох полацкіх міліцыянтаў асудзілі за забойства

27-гадовы мужчына памёр ў міліцэйскім пастарунку ў выніку зьбіцьця асобамі з пагонамі. Судмэдэкспэрты пацьвердзілі – галоўнай прычынай быў моцны ўдар у сонечнае спляценьне.

Амаль два з паловай гады цягнулася справа чатырох полацкіх міліцыянтаў і нарэшце скончылася тэрмінамі пакараньня: траім па пяць гадоў пазбаўленьня волі, а аднаму – чатыры.

Суд у Глыбокім разьгледзеў усе акалічнасьці, заслухаў сьведак, прааналізаваў вынікі шматлікіх экспэртызаў і прыйшоў да высновы, што 27-гадовы мужчына памёр ў міліцэйскім пастарунку ў выніку зьбіцьця асобамі з пагонамі. Судмэдэкспэрты пацьвердзілі – галоўнай прычынай быў моцны ўдар у сонечнае спляценьне.

Сьцьвярджэньні міліцыянтаў пра алькагольнае атручваньне, цеплавы ўдар, альбо нечаканую хваробу абверглі. Аднак асобу міліцыянта, які нанёс сьмяротны ўдар, высьветліць не ўдалося, таму свае тэрміны ўдзельнікі расправы атрымалі, у першую чаргу, за перавышэньне службовых паўнамоцтваў. Апэратыўнікі з парушэньнямі склалі пратакол, не накіравалі падазронага ў дзяжурную частку ці ізалятар часовага ўтрыманьня.

Замест гэтага прывезьлі двух затрыманых братоў, якія сьвяткавалі дзень народзінаў на беразе ракі Палаты, у будынак аддзелу ўнутраных справаў, дзе разьвялі іх па розных памяшканьнях і пачалі патрабаваць прызнаньняў у зьдзяйсьненьні крадзяжу. Пазьней да сваіх супрацоўнікаў падключыўся таксама намесьнік кіраўніка крымінальнага вышуку. Па словах міліцыянтаў, затрыманы імяніньнік кідаўся на іх, брыдка лаяўся, таму на яго начапілі „бранзалеты», пасьля чаго малады чалавек «нечакана» згубіў прытомнасьць. Калі прыехала хуткая дапамога, ён ужо сканаў.

Маці загінуўшага ў свой дзень народзінаў палачаніна гарадзкі адзел унутраных справаў выплаціць 7 млн. рублёў кампэнсацыі за маральную шкоду. Крыху болей 30 срэбных цэнтаў за кожны дзень кароткага жыцьця чалавека, якога ўжо ня вернеш.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская падтрымала народ Ірана: «Тыранія заўсёды падае»3

У 42 гады памёр гомельскі оперупаўнаважаны9

Расіяне ўпершыню выкарысталі ва Украіне ўдарны БПЛА «Герань-5»

Кіт Келаг пра Зяленскага: Ён жорсткі сукін сын14

Марына Золатава абнавіла фота профіля і расказала пра сябе ды тых, хто застаецца ў Гомелі7

«1418 дзён ганьбішча расейскай арміі». Працягласць вайны Расіі супраць Украіны зраўнялася з Вялікай Айчыннай вайной11

HBO выплаціць удаве беларуса Васіля Ігнаценкі 10 тысяч еўра за серыял «Чарнобыль»3

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства89

У Мінску з’явяцца два новыя каталіцкія храмы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць