Усяго патроху

Інжынера з Мінска японскі землятрус заспеў на 25-м паверсе

«Пасля землятрусу мы паўдня не маглі звязацца з братам».

39-гадовы Аляксандр працуе ў Токіа інжынерам па інфармацыйных тэхналогіях. У Японіі ён з кастрычніка 1996 г. Аляксандр расказаў «НН» пра перажытае ў часе землятрусу і спробы вярнуцца ў Беларусь.

Землятрус 11 сакавіка 2011 г. заспеў яго на працы ў офісе, размешчаным на 25-м паверсе. Жудасныя хвіліны ён перажыў разам з жонкай-японкай, якая з двухмесячнай дачкой прыйшла яго адведаць. Будынак, у якім месціцца офіс беларуса, выстаяў, але страху яны нацярпеліся цераз край.

Калі стала вядома пра пагрозу радыяцыйнага забруджання ў выніку аварый на АЭС, Аляксандр з жонкай вырашылі з’ехаць з Японіі. «Я не хацеў, каб здароўю маёй дачкі была нанесена шкода», — кажа ён.

У першыя дні, прасякнутыя панікай і радыяфобіяй, Аляксандр гатовы быў вылецець з краіны ў любы момант. Але паўсталі праблемы: квіткоў на самалёты было не дакупіцца, а калі што і траплялася, то было завоблачна дарагім.

У той жа час жонку-японку не пускалі на борт самалётаў, што выдзяляў беларускі бок. Была і праблема з дачкой, на якую не паспелі аформіць пашпарт.

Цяпер у Японіі паспакайнела, кажа Аляксандр, японскія ўлады прыкладаюць вялізныя намаганні, каб ліквідаваць наступствы катастрофы. Тым не менш, ён адчувае, што сітуацыя пакуль далёкая ад стабільнай. І не пакідае надзеі з’ехаць да лепшых часоў з краіны.

У Мінску жывуць бацькі Аляксандра і сястра Ірына. «Пасля першых паведамленняў пра землятрус мы паўдня не маглі звязацца з братам, — прыгадвае Ірына. — Гэта цяпер паспакайнела, а калі пасля аварыі на «Фукусіме» пачалася паніка, набыць квіткі на самалёт было практычна немагчыма». У МЗС ім патлумачылі, што эвакуацыя не абвешчаная, таму выбірацца з Японіі беларусам давядзецца самастойна і за свой кошт. Апошні раз брата Ірына бачыла ў студзені 2010 года, калі той гасцяваў у Мінску.

Каментары

Цяпер чытаюць

Андрэй Швед прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда1

Андрэй Швед прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда

Усе навіны →
Усе навіны

«Пытанне не ў прарасійскасці, а ў адэкватнасці». Краўцоў пракаментаваў прэс-канферэнцыю Бабарыкі88

Наўседа: Мы павінны быць цвёрдымі ў справе санкцый супраць Расіі і Беларусі5

З учарашняга дня ў Беларусі нібыта знаходзіцца «Арэшнік»6

Лукашэнка расказаў пра забойства апазіцыянера, якое нібыта адбылося тры дні таму22

Даўгабуд Шакуціна каля Драздоў будзе дабудоўваць Мінгарвыканкам2

Лукашэнка загаварыў на УНС пра Калеснікаву і Бабарыку19

Прапагандысты дэманструюць, як людзі з энтузіязмам прыходзяць слухаць Лукашэнку ФОТЫ10

Лукашэнка: Імкненне да імпарту — вынік прамывання мазгоў7

Лукашэнка: Не валяюся я ў прэзідэнцкай бальніцы, супакойцеся вы! А ў пандэмію ў рэанімацыі ніводнага худога чалавека не было6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэй Швед прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда1

Андрэй Швед прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць