Спорт11

«Нёман» паказаў зубы

У фінальнай серыі плэй-оф гродзенскі «Нёман» упершыню перамог мінскае «Юнацтва». Фотарэпартаж з Гродна Сяргея Гудзіліна.

Фінал XIX адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі прайшоў з маленькай сенсацыяй. У фінальнай серыі плэй-оф гродзенскі «Нёман» упершыню перамог мінскае «Юнацтва».

Яшчэ пасля трэцяй паразы ў Гродне настаўнік «Нёмана» Дзмітрый Краўчанка сказаў, што ў фінале сустрэліся каманды з розных вагавых катэгорый, таму вынік супрацьстаяння можна лічыць перадвырашаным. Акрылёныя ж перамогамі мінчане, якія, між іншым, спрабуюць прарвацца ў Кантынентальную хакейную лігу, перад апошняй гульнёй не жадалі губляць статус фаварытаў і зацягваць фінальную серыю да сустрэч у Мінску.

«Юнацтва» станавілася чэмпіёнам Беларусі ажно пяць разоў — 2004, 2005, 2006, 2009 і 2010 годзе. «Нёман» выйграваў чэмпіянат тройчы  — у 1998, 1999 і 2001 годзе. Да фінальнай серыі супернікі сёлета ў рэгулярным чэмпіянаце гулялі пяць разоў. Па перамогах наперадзе аказалася «Юнацтва» — 3 з 5 гульняў мінчукі выйгралі.

Першыя два матчы прайшлі на хатняй пляцоўцы мінскага «Юнацтва», што выклікала вялікае незадавальненне заўзятараў «Нёмана» —

лядовы палац сталічнага клуба ў Парку Горкага ўмяшчае менш за тысячу гледачоў.

Кіраўніцтва «Юнацтва» не жадала губляць выгодаў гульні на роднай пляцоўцы і ніяк не адрэагавала нават на напісаны заўзятарамі «Нёмана» ліст у Федэрацыю хакея Беларусі аб пераносе мінскіх матчаў на іншую арэну.

Зрэшты на ліст ніяк не адрэагавала і сама Федэрацыя.

Заўзятары «Нёмана», зажурыўшыся па добрым хакеі, за тыдзень да хатніх матчаў ужо раскупілі ўсе квіткі. Некаторыя з іх не пабаяліся стаяць ў чэргах гродзенскага Лядовага палаца па 5–6 гадзін. Таму на гродзенскіх трыбунах усе два матчы серыі прайшлі з аншлагам — вольнага месца не было, а людзі займалі нават стаячыя месцы. Агулам фінальны матч назірала больш за 3000 гледачоў.

Увогуле «Нёман» па наведванню хатніх матчаў мае самы лепшы паказчык у гэтым чэмпіянаце.

Да чацвёртага матчу ход фінальнай серыі быў 3:0 на карысць сталічнага клуба — 1:6, 0:3, 3:4 (ОТ).

28 сакавіка «Юнацтва» выходзіла на лёд гродзенскага Лядовага палацу толькі дзеля аднаго — перамогі.

Зацягваць сезон ніхто не жадае, тым больш што на носе чакаецца падрыхтоўка зборнай Беларусі да Чэмпіянату свету. Гарадзенцам жа ўжо не было чаго губляць — трэба было рызыкаваць.

Першы перыяд сталічны клуб пачаў з актыўных атак. Але падначаленыя Дзмітрыя Краўчанкі вынеслі правільны досвед з мінулых трох параз — абарона гарадзенцаў адпрацавала на выдатна. Рэдкія атакі «Нёмана» прынеслі поспех на 17 хвіліне — стрэл Каршунова аказаўся дакладным. Другі перыяд «Юнацтва» пачало нашмат агрэсіўней — да варот галкіпера «Нёмана» атакі сыпаліся вельмі часта. Амаль увесь другі перыяд сталічны клуб проста дамінаваў на пляцоўцы. Мацярухін на 25 хвіліне робіць лік 1:1, на 27-ай 1:2 робіць ужо Цімчанка, на 28-й 1:3 запаліў на табло Курылін — неверагодны спурт ад «Юнацтва».

Абарона «Нёмана» ледзь не рассыпалася, колькасць памылак здзіўляла нават балельшчыкаў.

Напрыканцы другога перыяда на 40-й хвіліне гарадзенцы выкарысталі колькасную перавагу 5 супраць 3 — Яромін выйшаў адзін на адзін з галкіперам «Юнацтва» і дакладна пацэліў — 2:3.

У гэты час з’явілася надзея, што не ўсё для гарадзенцаў яшчэ страчана…

Трэці перыяд для «Юнацтва» стаў правальным. Восіпаў на 41-ай хвіліне робіць лік 3:3. Падначаленыя Міхаіла Захарава выглядалі ўжо стомленымі. Было ясна, што каманды гуляюць на овертайм — кожны дапускаў шмат памылак і пралікаў. Першая дадатковая дваццаціхілінка не выявіла мацнейшага, хаця і каманды радавалі хуткімі атакамі, але ніхто не змог рэалізаваць свае моманты. Было заўважна, што каманды разыгрываюць своеасаблівую латарэю — каму пашанцуе хутчэй. Напачатку другога овертайма адна з атак гарадзенцаў мела поспех — Дудзік забівае пераможную шайбу і працягвае змаганне «Нёмана» у фінальнай серыі.

Пяты матч ужо пройдзе на нейтральнай для «Юнацтва» «Мінск-Арэне» 30 сакавіка.

Каментары1

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні69

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць