Грамадства44

МУС: Хамічэнка — не навушнік

Прад'яўлена канчатковае абвінавачанне найбольш актыўным удзельнікам масавых беспарадкаў 19 снежня

4 красавіка следчае ўпраўленне папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама прад’явіла абвінавачанні найбольш актыўным удзельнікам масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года.

Як паведаміла ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі, абвінавачанне ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі) прад’яўлена члену ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты на выбарах-2010 Андрэя Саннікава Дзмітрыю Дразду, Уладзіміру Лобану, Яўгену Сакрэту, Сяргею Казакову, а таксама Мацукевічу, які, паводле звестак следства, " прызнаў сваю віну ў падбухторванні ўдзельнікаў масавых беспарадкаў да сілавога пранікнення ў Дом урада і распальванні агрэсіўнасці натоўпу шляхам публічных заклікаў».

Астатнім найбольш актыўным удзельнікам масавых беспарадкаў — Паўлу Вінаградаву, Уладзіміру Хамічэнку і Андрэю Федаркевічу — абвінавачанне будзе прад’яўлена 5 красавіка 2011 года.

Следствам устаноўлена, што дзеянні абвінавачваных, якія суправаджаліся знішчэннем маёмасці, «былі скіраваныя на супрацьпраўнае пранікненне ў Дом урада шляхам нанясення пашкоджанняў адміністрацыйнаму будынку дзяржаўнай установы „Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне“ Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, гаворыцца ў паведамленні УІГС МУС.

МУС таксама аспрэчвае паведамленні ў СМІ, што з’явіліся пасля падзей 19 снежня, аб тым,

што Андрэй Федаркевіч і Уладзімір Хамічэнка з’яўляліся"правакатарамі і агентамі беларускіх праваахоўных структур».

Падчас следства ўстаноўлены ўсе факты іх супрацьпраўнай дзейнасці і аспрэчана інфармацыя пра іх дачыненне да праваахоўных органаў, сцвярджаюць у МУС.

УІГС МУС заяўляе: «Следства лічыць, што віна ўказаных асоб у дзеяннях, што інкрымінуюцца ім, поўнасцю пацвярджаецца аб’ектыўнай доказнай базай, атрыманай падчас расследавання крымінальных спраў і заснаванай на паказаннях іншых абвінавачаных, сведак, фота- і відэаматэрыялах, а таксама іншых неабвержных доказах. Усе названыя вышэй асобы разам з адвакатамі найбліжэйшым часам будуць азнаёмлены з матэрыяламі крымінальных спраў, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам будуць накіраваны ў суд праз органы пракуратуры».

Каментары4

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць7

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна11

За павольны інтэрнэт збіраюцца ўвесці вялікія штрафы — вось якія2

Салаўёў заклікае пачаць «СВА» ў Арменіі16

Як цяпер выглядае будучы Нацыянальны гістарычны музей5

Крыніцы: Усава і Краўцова выкраслілі польскія службы. З Дзікавіцкім іншая сітуацыя69

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць