Улада3333

Канстытуцыйны суд: Карта паляка не адпавядае міжнароднаму праву

Прапанова Канстытуцыйнаму суду выкласці пазіцыю па законе «Аб карце паляка» паступіла з ніжняй палаты парламента 23 лютага.

Канстытуцыйны суд Беларусі 7 красавік выклаў сваю пазіцыю аб адпаведнасці закона Польшчы «Аб карце паляка» агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права.

На думку Канстытуцыйнага суда, асобныя нормы закона «Аб карце паляка» не адпавядаюць: агульнапрызнаным прынцыпам суверэннай роўнасці дзяржаў і неўмяшання ў справы, якія ўваходзяць ва ўнутраную кампетэнцыю іншай дзяржавы, што прадугледжаныя ў статуце ААН; палажэнням Венскай канвенцыі аб консульскіх зносінах і Консульскай канвенцыі паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча; палажэнням Пагаднення паміж урадамі Беларусі і Польшчы аб узаемных паездках грамадзян, заключанага шляхам абмену нотамі 20 снежня 2007 года.

Прапанова Канстытуцыйнаму суду выкласці пазіцыю па законе «Аб карце паляка» паступіла з ніжняй палаты парламента 23 лютага. Як заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, рашэнне Польшчы аб выдачы карты паляка «не адпавядае прынцыпам добрасуседства, а таксама праходзіць на фоне антыбеларускай кампаніі ў гэтай краіне». Ён таксама падкрэсліў, што зараз заявы польскага кіраўніцтва «вызначаюцца жорсткай рыторыкай і не садзейнічаюць развіццю канструктыўных адносін паміж краінамі».

Юрыст Сяргей Балыкін упэўнены, што выкладанне судом сваёй пазіцыі «не будзе мець ніякіх прававых наступстваў».
У адпаведнасці з Канстытуцыяй прававыя наступствы могуць мець заключэнні Канстытуцыйнага суда аб адпаведнасці нарматыўных прававых актаў, міжнародных дагавораў, у якія ўступіла Беларусь, Канстытуцыі. «Адмяняць жа нарматыўны акт іншай дзяржавы беларускі суд не мае права», — сказаў Балыкін БелаПАН.

Нагадаем, карта паляка з’яўляецца дакументам, які пацвярджае прыналежнасць грамадзяніна краін СНД і Балтыі да польскага народа. Атрымаць яе можа асоба, якая валодае польскай мовай на базавым узроўні, мае сяпрл сваякоў паляка або таго, хто меў польскае грамадзянства (бацька, маці, бабуля, дзядуля, прабабуля, прадзед). Карта сапраўдная на працягу 10 гадоў з дня выдачы і пры наяўнасці адпаведнай заявы прадаўжаецца на наступныя 10 гадоў.

Уладальнік карты мае права: атрымаць доўгатэрміновую шматразовую візу на знаходжанне ў Польшчы; легальна працаваць на тэрыторыі Польшчы без атрымання дазволу на працу; займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю нароўні з польскімі грамадзянамі; у першачарговым парадку прэтэндаваць на фінансавыя сродкі, якія выдзяляюцца для падтрымкі палякаў за мяжой з дзяржаўнага ці мясцовага бюджэту (на ўзроўні гміны); праязджаць па чыгунцы з 37-працэнтнай скідкай.

Каментары33

Цяпер чытаюць

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы64

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Затрымаць сёння нафтавы танкер амерыканцам дапамаглі ўлады Венесуэлы. Трамп імі задаволены7

Трамп можа даць кожнаму жыхару Грэнландыі па 100 тысяч даляраў за далучэнне да ЗША23

«Ты з іншага цеста». Як заставацца беларусамі за мяжой самім і гадаваць імі дзяцей23

Адкуль бяруцца назвы цыклонаў? І чаму менавіта «Улі»?1

У PandaDoc новы генеральны дырэктар1

У Мінску са снегу зрабілі іглу ФОТАФАКТ4

У экіпажы затрыманага танкера расійскага ценявога флоту — 17 украінцаў20

Ва Уроцлаўскім заапарку маленькі алень напаў на вялізнага насарога ВІДЭА4

Памёр Антон Ятусевіч2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы64

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць