Эканоміка1717

На Лукашэнку зноў льецца дождж нафтадаляраў. Чакаюцца рэкордныя аб'ёмы перапрацоўкі

«Заводы загружаны больш чым на 100%».

Аб’ёмы перапрацоўкі нафты ў Беларусі ў 2011 годзе маюць дасягнуць рэкорду.

Урад Беларусі ставіць перад беларускімі нафтаперапрацоўчымі заводамі (НПЗ) задачу перапрацаваць ў 2011 годзе ўвесь аб’ём расейскай нафты ў рамках паліўнага балансу — 22,68 млн тон і 4 млн тон венесуэльскай нафты. Пра гэта заявіў у чацвер першы віцэ-прэм’ер урада Уладзімір Сямашка. Разам гэта дае амаль 27 мільёнаў тое. Дагэтуль у найлепшыя гады краіна імпартавала 21–22 мільёны.

«Сёння НПЗ загружаныя цалкам, на 100%, і нават больш. Цяпер кіраўніцтва „Белнафтахіма“ вырашае, як перапрацаваць тую нафту, якую мы павінны атрымаць з Расіі і Венесуэлы», — сказаў Сямашка.

Сямашка прызнаў, што ўмовы пастаўкі нафты з Расіі сёлета крайне выгадныя для Беларусі. Расійскі прэм’ер Пуцін называў лічбу выгады 4,3 мільярда даляраў на адной толькі нафце.

Беларусь магла б абысціся і без венесуэльскай сыравіны, прыбытак на перапрацоўцы якой складае ўсяго 6 даляраў за тону, але гэта вярнула б краіну да небяспечнай залежнасці ад аднаго экспарцёра. Наяўнасць венесуэльскай долі дае гарантыі мінімальнай энергетычнай бяспекі.

Затое перагрузка заводаў стварае небяспеку аварый. Абсталяванне, у тым ліку і зношанае, працуе на максімальнай загрузцы.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды12

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

ДАІ збіраецца знаходзіць праз відэакамеры непрышпіленых пасажыраў5

У Херсон прыехала Анджаліна Джалі ФОТЫ6

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна27

Новыя стаўкі адзінага падатку для ІП і важныя змены для таксістаў і будаўнікоў5

Літва папросіць Лукашэнку вярнуць грузавікі, якія захраслі ў Беларусі, але мяжу не адкрые15

«Ці вартыя прынцыпы страчаных гадоў жыцця?» Наталля Дуліна — пра калонію, высылку і жыццё пасля гэтага3

У маладзёжным мікрараёне Гродна здалі дарогу пасля рэканструкцыі

У Судане паўстанцы збілі расійскі ваенна-транспартны Іл-761

«Ён не збег, а паімчаў да мяне ў раддом». Суд вынес суровае пакаранне ў справе смяротнага ДТЗ у цэнтры Мінска3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды12

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць