Грамадства55

Сяргей Малалеткін завяршае галадоўку пратэсту

З 1 красавіка 49-гадовы жыхар Воршы галадаваў на знак пратэсту супраць прысудаў удзельнікам менскіх падзеяў 19 сьнежня.

15 красавіка ў 20.00 Сяргей Малалеткін мяркуе выйсьці з галадоўкі: спачатку будзе ўжываць сокі і паціху пераходзіць на звыклы рэжым харчаваньня.

Ягоная галадоўка праходзіла пад дэвізам «15 дзён голаду — замест 15 сутак арышту», бо спадар Малалеткін пэўны, што 15 сутак арышту — гэта максымальнае пакараньне, якое магло б быць прысуджанае за ўдзел у «несанкцыянаванай акцыі», як гэта кваліфікуецца ў адміністрацыйным заканадаўстве. Таму пакараньні на гады зьняволеньня, якія атрымалі апазыцыйныя актывісты, ён лічыць выключна несправядлівымі.

Сяргей Малалеткін кажа, што галадоўка далася яму цяжка. Ён мусіў адмяніць прыём лекаў, якія ўжываў штодня з прычыны хранічных хваробаў, і схуднеў на некалькі кіляграмаў. Але ён пэўны, што зрабіў слушна:
«У мяне чыстае сумленьне, бо я не застаўся ўбаку ад палітычных падзеяў і пратэставаў супраць несправядлівасьці як мог. Апрача гэтага, я шмат маліўся. Гэта была асаблівая малітва — вернікі мяне зразумеюць, што ёсьць адрозьненьне ў малітве на сыты страўнік і тады, калі адбываеш чысты пост. У пэўныя моманты было дужа цяжка, але я ведаў, на што йшоў».

Сяргей Малалеткін ужо меў досьвед галадоўкі: аднойчы ён адгаладаваў тыдзень. 15 дзён бязь ежы, на адной вадзе, ён пратрымаўся ўпершыню.

«Гэта дало мне маральнае права зьвярнуцца да Ўладзіміра Пуціна і Дзьмітрыя Мядзьведзева зь лістом, дзе было напісана: „З болем у сэрцы прашу вас зьдзейсьніць годны мужчынскі ўчынак і перастаць заплюшчваць вочы на тое, што цяпер адбываецца ў Беларусі“. Але адказу пакуль няма», — распавёў Сяргей Малалеткін.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро10

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі рыбак паказаў, як злавіў рыбіну памерам з дзесяцігадовае дзіця ВІДЭА6

Ці чыстае паветра ў беларускіх гарадах? 

Пентагон здабыў таямнічую прыладу з расійскімі кампанентамі. Ёй маглі апраменьваць амерыканскіх дыпламатаў

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»35

Бяляцкі заклікаў свет умяшацца ў сітуацыю ў Іране11

Цікавыя дэталі пра фінал серыяла «Вельмі дзіўныя справы»2

У Расіі коміка Аляксандра Гудкова аштрафавалі за пародыю на песню Шамана «Я — вузкі»2

У Бабруйскім раёне казуля нечакана выйшла да людзей ФОТАФАКТ

Чаму зніклых людзей шукаюць так доўга пры вялікай колькасці камер відэаназірання па ўсёй краіне?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро10

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць