Культура99

Побач з беларускай амбасадай у Кіеве з’явіўся помнік Караткевічу

Скульптура класіка беларускай літаратуры была ўсталяваная ў Кіеве на вуліцы Кацюбінскага, 3 (Шаўчэнкаўскі раён). Аўтары помніка — беларускія скульптары Кастусь Селіханаў і Алег Варвашэня.

Кампазіцыя вагой каля 2,5 тонаў і вышынёй 2,5 метры стваралася з сакавіка мінулага года. Бронзавы Караткевіч трымае рукі ў кішэнях паліто, на галаве яго — берэт. Пісьменнік стаіць на фоне разгорнутай кнігі; адну з яе старонак упрыгожвае цытата з верша Караткевіча на беларускай і ўкраінскай мовах:

І пад птушак зялёны гоман
Нарадзіліся для абшараў
Плод кахання бору і хмары —
Мой Дняпро, і Бяроза, і Нёман.

Уладзімір Караткевіч скончыў філалагічны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта, працаваў у сярэдняй школе ў вёсцы Лясовічы Кіеўскай вобласці, добра разбіраўся ва ўкраінскай літаратуры.

Нагадаем, што першапачаткова помнік Караткевічу планавалася ўсталяваць у канцы мінулага года, у гонар 80-годдзя з дня нараджэння пісьменніка. Бронзавая скульптура з Мінска ў Кіеў была адпраўленая яшчэ 14 снежня.

Але толькі 14 красавіка двухметровы Караткевіч з’явіўся побач з будынкам беларускай амбасады ў Кіеве. Разам з чорнымі стужачкамі і кветкамі, якія гараджане прынеслі ў знак скрухі па загінулых у выніку выбуху ў мінскім метро.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі39

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу22

Бабарыка сустрэўся з прыхаджанамі царквы ў Берліне, дзе год за годам моляцца за беларускіх палітвязняў5

Беларускі хакеіст згуляе ў матчы зорак АХЛ

Відэа з тэгеранскага морга сведчаць пра вельмі жорсткае падаўленне пратэстаў у Іране33

Памятаеце фота, як сцюардэса «Белавія» адпачывала ў турбіне самалёта? Дзяўчына распавяла яго гісторыю

Вялікабрытанія адхіліла прапанову Францыі і Італіі пачаць перамовы з Пуціным2

Трамп прыняў нобелеўскі медаль ад Марыі Карыны Мачада ФОТАФАКТ28

У Жодзіне частка дамоў засталася без ацяплення і гарачай вады

«Падвойнае пасланне для ЗША». У Грэнландыю пачалі прыбываць еўрапейскія вайскоўцы. Пакуль малаколькасныя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі39

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць