Першаю пра змены паведаміла адна з самых буйных турыстычных кампаніяў: "Tez Tour".
Афіцыйны курс валюты паводле Нацбанку складае Br 3055 за $ 1. Такім чынам, разліковы курс ад турыстычных кампаніяў на 63,7% перавышае афіцыйныя лічбы.
Але ад чацвярга ўсе разлікі ажыццяўляюцца менавіта паводле гэтага курсу. Першаю пра змены паведаміла адна з самых буйных турыстычных кампаніяў: «Tez Tour». У Беларусі з ёю працуюць некалькі турфірмаў.
Змены ў коштах пачаліся з дэфіцыту на валютным рынку. Спачатку кампаніі ўсе разлікі ажыццяўляліся паводле афіцыйнага курсу Нацбанку плюс 10% ад кошту — гэтак яны страхавалі свае эканамічныя рызыкі. Пасля шэраг тураператараў увогуле адмовіўся прымаць аплату ў беларускіх рублях, бо ў такім выпадку зрываліся дамовы з замежнымі партнёрамі. І вось сёння заява пра ўсталяванне свайго турыстычнага разліковага курсу.
На меркаванне рэдактара газеты «Туризм и отдых» Ліліі Кобзік, такога рашэння варта было чакаць. «Турыстычныя кампаніі сёння цярпяць вялікія страты. І каб хоць неяк кампенсаваць іх і стабілізаваць сваю дзейнасць, ідуць на такія, скажу шчыра, непапулярныя крокі. Відавочна, што знізіцца попыт на пуцёўкі паводле такога курсу — заробак беларускія турысты збольшага атрымліваюць у нацыянальнай валюце», — кажа экспертка.
Каментары