Культура1111

У інтэрнэце з’явіўся блог Усяслава Чарадзея

«Раптам адчуваю — ператвараюся ў жывёлу. Спярша падумаў, што гэта я ў пераносным сэнсе: глянуў на гожую дзеўку, і ўва мне пакрысе прачынаецца пажадлівы звяруга».

У беларускім сектары інтэрнэту з’явіўся блог Усяслава Чарадзея, легендарнага полацкага князя, будаўніка Сафійскага сабора, які, паводле старажытных летапісаў, валодаў звышнатуральнымі здольнасцямі.

Блог знаходзіцца па адрасе tut.budzma.org, дзе Чарадзей на сучаснай мове дзеліцца з чытачом тым, як гэта — быць у шкуры ваўка-пярэваратня і пры гэтым кіраваць сярэднявечным Полацкім княствам.

Так Усяслаў апісвае рашэнне паказацца сваёй дружыне ў воўчым абліччы і тое, што з гэтага атрымалася:

«Раптам адчуваю — ператвараюся ў жывёлу. Спярша падумаў, што гэта я ў пераносным сэнсе: глянуў на гожую дзеўку, і ўва мне пакрысе прачынаецца пажадлівы звяруга. Выяўляецца — скулля: у наўпростым сэнсе — хвост у лаву ўпіраецца».

То князь разбіраецца з захопнікамі, што прэтэндуюць на яго жылплошчу — Полацкі замак:

«Завіталі татара-манголы.

Я, вядома, адразу ў ваўка перакінуўся і позу паэфектней прыняў. Але яны кажуць: «Як на нас, дык нам пляваць, чалавек ты ці воўк. Мы па даніну прыйшлі, і хто нам яе дасць — нам фіялетава. І ўвогуле, мы не татара-манголы, а полаўцы…»

Жывому часопісу полацкі князь давярае ўласнае жыццё, скардзіцца на недасканаласць і адсталасць сучаснага яму сярэднявечнага грамадства, дзеліцца любоўнымі перажываннямі і нават раіцца з наведнікамі яго блогу, як паступіць у той ці іншай палітычнай сітуацыі.

ЖЧ Усяслава Чарадзея адкрыты ў межах праекту «БудзьмаTUT», ініцыяванага агульнанацыянальнай грамадзянскай кампаніяй «Будзьма беларусамі!» і парталам «TUT.BY»

Каментары11

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год13

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з'явілася піца з пельменямі2

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе7

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

Іран закрыў сваю паветраную прастору

На ўнікальны задыякальны коўш прэтэндавалі і літоўцы, і расіяне. А ён аказаўся з беларускага Слаўгарада17

Навукоўцы сцвярджаюць: існуе мяжа колькасці калорый, якія можа спаліць чалавек2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год13

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць