Цяпер афіцыйны статус Пачобута — абвінавачаны ў абразе і паклёпе на прэзідэнта РБ.
12 траўня следчы Арсень Нікольскі паведаміў Андрэю Пачобуту і ягонаму адвакату Аляксандру Бірылаву аб сканчэнні следства.
Цяпер афіцыйны статус Пачобута — абвінавачаны ў абразе і паклёпе на прэзідэнта РБ. Журналіст і адвакат пачалі знаёміцца з матэрыяламі справы. За абраза прэзідэнта закон прадугледжвае пазбаўленне волі да двух гадоў, за паклёп на прэзідэнта — да 4 год пазбаўлення волі.
Злачынства абласная пракуратура знайшла ў публікацыях журналіста ў LiveJournal і польскай «Газеце Выборчай».
Нагадаем, ад пачатку красавіка Андрэй знаходзіцца пад вартай у гродзенскім СІЗА № 1.
-
Памада Марыі Калеснікавай і малакаадсос Марыны Ментусавай — топ экспанатаў з выставы пра змаганне беларусак
-
Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою
-
У Брэсцкай вобласці ўжо пачаліся лясныя пажары
Каментары