Культура99

У Брэсце праходзіць IV Міжнародны фестываль рускай паэзіі

IV Міжнародны фестываль рускай паэзіі «Сугучнасць слоў жывых» праходзіць 20–21 мая ў Брэсце.

Літаратурны форум прысвечаны Дню славянскага пісьменства і культуры, які адзначаюць 24 мая.

Традыцыйна арганізатарам фестывалю выступае рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Рускае таварыства», Саюз пісьменнікаў Беларусі (СПБ) пры падтрымцы пасольства Расіі ў Беларусі, генеральнага консульства Расіі ў Брэсце і Брэсцкага гарвыканкама.

Як паведаміла БелаПАН намеснік старшыні «Рускага таварыства» і намеснік старшыні Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ Любоў Красеўская, на сёлетні фестываль прыехалі больш за 40 паэтаў і празаікаў, якія пішуць на рускай мове: прадстаўнікі ўсіх абласцей Беларусі, Мінска, а таксама Расіі і Малдовы. У іх ліку — галоўны рэдактар расійскага літаратурна-мастацкага альманаха «Братина» Фёдар Чарапанаў, шэф-рэдактар дадаткаў «Лад» і «Подмосковье» да «Литературной газеты» Алесь Кажадуб, прадстаўнікі беларускіх літаратурна-мастацкіх часопісаў «Неман», «Новая Немига литературная» і часопіса Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы «Белая вежа».

Асноўныя пляцоўкі фестывалю: пяць навучальных устаноў горада, у тым ліку Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна, Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, а таксама канферэнц-зала гарвыканкама.

«Першы фестывальны дзень пачаўся з творчых сустрэч літаратараў з жыхарамі горада. Затым пройдзе фінальны тур рэспубліканскага літаратурнага конкурсу маладых паэтаў і празаікаў «Мы народжаны для натхнення», — сказала Красеўская.

Паводле яе слоў, перад міжнародным журы выступяць 13 чалавек, якія выйшлі ў заключны тур творчага спаборніцтва.

У другі дзень фестывалю адбудзецца пасяджэнне круглага стала, на якім будуць абмяркоўвацца пытанні сучаснай рускай літаратуры ў Беларусі, перспектывы развіцця фестывалю. Пройдуць майстар-класы для маладых літаратараў.

Завершыцца форум святам рускай паэзіі «Ёсць сіла жыватворная ў сугучнасці слоў жывых».

«Папярэднія фестывалі праходзілі ў Брэсце ў 2006, 2007 і 2009 гадах. Паводле іх вынікаў выпушчаны паэтычныя зборнікі „Созвучье слов живых“ з творамі ўдзельнікаў форумаў. На сёлетнім фестывалі гэта традыцыя атрымае працяг», — сказала Красеўская.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць14

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пабудуюць другі крэматорый3

Суд у Маскве прыгаварыў да пажыццёвага тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус»2

У Віцебску 17‑гадовая дзяўчына біла тварам аб стол і зламала нос сваёй сяброўцы9

Рамонт за свой кошт. Каля метро «Каменная Горка» прапануюць дзіўную арэнду — ці выгадна?

Севярынец напісаў, як яму ў турме прапаноўвалі супрацоўніцтва10

Улады Ірана прызналі, што новы вярхоўны лідар паранены — пералом ступні і парэзы на твары5

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так18

У Маскве тыдзень не працуе мабільны інтэрнэт, бізнэс страчвае мільярды20

Самай дарагой кватэрай Міншчыны ў лютым стала кватэра ў панэльцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць14

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць