Улада2323

БНФ: незалежнасць пад пагрозай

Продаж у непразрыстых умовах расійцам беларускіх прадпрыемстваў «катэгарычна супярэчыць нацыянальным інтарэсам».

Эканамічная сітуацыя ў Беларусі і замежнапалітычная абстаноўка вакол яе пасля 19 снежня 2010 года ствараюць істотную пагрозу эканамічнай і палітычнай незалежнасці беларускай дзяржавы.
Пра гэта гаворыцца ў заяве Партыі БНФ «Аб пагрозе незалежнасці Беларусі», прынятай 21 мая на пасяджэнні Сойма.

У прыватнасці, гаворыцца ў дакуменце, «Крэмль і блізкія да яго алігархі атрымалі найлепшую за апошнія некалькі гадоў магчымасць рэалізацыі сваіх планаў у дачыненні да Беларусі».

У заяве падкрэсліваецца, што

беларускаму грамадству амаль невядомы змест перамоў і дамоўленасцяў, якія былі дасягнуты паміж беларускімі ўладамі і Крамлём у апошнія месяцы. «Аднак відавочна, што ў абмен на палітычную падтрымку і заплюшчванне вачэй на наяўнасць палітвязняў Крэмль запатрабуе продаж расійскім уласнікам найбольш эфектыўных беларускіх прадпрыемстваў і аб’ектаў інфраструктуры»,
— гаворыцца ў заяве.

Сойм Партыі БНФ лічыць, што продаж у непразрыстых умовах расійцам беларускіх прадпрыемстваў і аб’ектаў інфраструктуры «катэгарычна супярэчыць нацыянальным інтарэсам і ставіць пад пагрозу незалежнасць Беларусі».

Партыя заклікае ЕС, ЗША і міжнародныя арганізацыі аказаць на Крэмль ціск, каб ён адмовіўся ад намераў выкарыстаць сённяшнюю сітуацыю ў Беларусі «выключна для ўзбагачэння расійскіх алігархаў і задавальнення ўласных геапалітычных амбіцый».

Пры гэтым Сойм партыі нагадвае расейскаму кіраўніцтву і бізнэсоўцам, што

«прыватызацыйныя дамоўленасці, заключаныя непразрыста ў сённяшняй цяжкай для народа Беларусі сітуацыі ва ўмовах міжнароднай ізаляцыі, выкліканай палітычнымі рэпрэсіямі рэжыму, будуць падлягаць перагляду ў будучыні».

Таксама Сойм вызначыў дату чарговага з’езду Партыі БНФ: ён адбудзецца 3–4 верасня. На з’ездзе плануецца абранне кіраўніцтва партыі, а таксама прыняцце стратэгіі дзейнасці на два гады.

Кіраўніцтва партыі плануе падаць заяўку на правядзенне з’езду ў Доме культуры трактарнага завода.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін24

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін

Усе навіны →
Усе навіны

«Сказаў, што я сапсавала вечар». Гісторыі беларусак, якія зрабілі прапанову хлопцам8

Зяленскі: 20‑пунктны план, над якім мы працавалі, гатовы на 90%

Расія гатовая да спынення агню для правядзення рэферэндуму ва Украіне5

«Не павязу». Таксіст у Мінску адмовіўся везці дзіця6

Колькі яшчэ Украіна зможа ўтрымліваць гарады Пакроўск і Мірнаград у Данецкай вобласці1

Ад праверкі лічыльнікаў да паездкі ў Маскву: як Таццяна міжволі стала кур’ерам махляроў — падрабязная гісторыя9

Як выглядае пасля вызвалення палітвязень, медыяменеджар Канстанцін Залатых ФОТА1

Сіноптыкі абяцаюць снег у наступныя дні

Пад Кіевам адкрылі помнік легендарнаму дрону «Баба Яга»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін24

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць