Здарэнні1010

«Рабочых зачыняюць у цэхах, каб яны не кралі. А яны згарэлі»

Дзікія факты з Аршанскага мясакансервавага камбіната, дзе згарэлі 4 чалавекі.

Афіцыйная прычына пажару на аршанскім мясакансэрвавым камбінаце, у часе якога загінулі 4 чалавекі, — парушэньні тэхнікі бясьпекі падчас правядзеньня зварачных прац. Аднак тамтэйшыя рабочыя распавядаюць пра іншыя парушэньні супрацьпажарных патрабаваньняў з боку кіраўніцтва прадпрыемства.

Паводле афіцыйнай інфармацыі МНС, пажар, які здарыўся на аршанскім мясакансэрвавым камбінаце 24 траўня, пачаўся таму, што была парушана тэхніка бясьпекі пры зварцы, калі вялі рамонт у галерэі цэху халадзільных установак. Галерэя прызначана для размарожваньня мяса. Яна злучае цэх халадзільных установак з цэхамі, дзе робяць кілбасу і кансэрвы, тлумачаць рабочыя.

«Загінула жанчына-пэнсіянэрка, якая працавала вахцёркай паміж цэхам, дзе адбываецца забой ската, і халадзільным цэхам. Бо ў нас з цэху ў цэх так проста ня трапіш — некаторыя нават зачыняюць на замок на ўвесь працоўны дзень, каб работнікі ня кралі мяса. Бывалі выпадкі, калі з цэху халадзільных установак выкідалі марожаныя сьвіныя тушы праз вакно… І гэта таксама ж парушэньне супрацьпажарнай бясьпекі — калі чалавек ня можа пакінуць памяшканьне. А яшчэ ў нас тут усё рамантавалі і абшылі ўсё, што можна, плястыкавымі панэлямі. Яны гараць дужа хутка, і смурод тады атрутны. Людзі ў цэху халадзільных установак апынуліся ў ізаляцыі: у суседні цэх ня трапіць, а ў галерэі гарэў плястык і цеплаізаляцыя», — на ўмовах ананімнасьці распавёў работнік прадпрыемства.

Яшчэ трое загінулых — мужчыны сярэдняга веку. Паводле афіцыйнай інфармацыі МНС, яны мелі магчымасьць уратавацца, але замест гэтага спрабавалі тушыць пажар. Супрацоўнікі супрацьпажарнай і газадымаабарончай службаў выратавалі з пажару 9 чалавек і яшчэ 14 — эвакуіравалі.

Аршанская гарадзкая пракуратура распачала крымінальную справу паводле часткі 3 артыкула 306 — «Парушэньне правілаў аховы працы, якое пацягнула за сабой празь неасьцярожнасьць сьмерць чалавека або нанясеньне цяжкога цялеснага пашкоджаньня дзьвюм і больш асобам». Некаторыя работнікі лічаць, што пра неасьцярожнасьць гаворкі не павінна ісьці, бо ізаляцыя рабочых у цэхах — гэта відавочнае парушэньне тэхнікі бясьпекі.

Акалічнасьці пажару на мясакансэрвавым камбінаце будуць пільна вывучацца яшчэ й таму, што з 24 траўня ў Воршы і Аршанскім раёне працуе камісія МНС, якая вывучае, сярод іншага, і стан супрацьпажарнай бясьпекі на прадпрыемствах.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады4

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт ПАР заявіў, што паўднёваафрыканцы, якія ваююць ва Украіне, трапілі ў пастку на Данбасе3

«Трохкарчмовая», «Раздарожная» і «Макаёнка». Якія назвы станцый метро прапануе Аб'яднаны пераходны кабінет22

У Кіеве начальнік упраўлення паліцыі спрабаваў уцячы разам з $400 тысяч2

УСУ разнеслі базу захоўвання «шахедаў» у Данецку4

Лукашэнка ў Мазыры адкрыў абноўлены мост цераз Прыпяць7

Прынамсі 24 сваякі Пуціна атрымалі пасады, звязаныя з дзяржавай8

«Ніхто не вінаваты?» Першакласніца знікла з падоўжанкі і знайшлася ў рэанімацыі7

У Нацыянальнага мастацкага музея новая дырэктарка. Мінулай была незадаволеная Пяткевіч6

Анджаліна Джалі перайшла мяжу з Украінай пешкі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады4

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць