Грамадства33

У Брэсце затрыманы актывіст дэмсіл Іван Стасюк

Як паведаміў праваабаронца Раман Кісляк, Стасюка затрымалі 14 чэрвеня прыкладна ў 22.50 каля Брэсцкай цэнтральнай гарадской бальніцы, што па вуліцы Лактыёнава.

Невядомыя пад’ехалі на аўтамабілі «УАЗ» і звезлі ў ім актывіста.

«Дзесьці ў 23.16 Стасюк па мабільным тэлефоне пазваніў аднаму з брэсцкіх актывістаў дэмсіл і паведаміў, што яго даставілі ў Маскоўскі РАУС Брэста, — дапоўніў праваабаронца. — 15 чэрвеня ў 9.20 я патэлефанаваў у Маскоўскі РАУС і мне пацвердзілі — Стасюк знаходзіцца ў іх. У дачыненні да яго складзены адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства».

Праваабаронца нагадаў, што раней, у ноч з 3 на 4 чэрвеня, Івана Стасюка затрымалі ў Брэсце, калі той вяртаўся цягніком з Польшчы. З чыгуначнага вакзала актывіста даставілі ў КДБ і апыталі ў сувязі з яго дзейнасцю ў сацыяльных інтэрнэт-сетках. Апытанне доўжылася дзесьці каля трох гадзін, пасля чаго яго адпусцілі. Падчас гутаркі, паводле слоў Стасюка, яму пагражалі ўціскам на яго родных.

У КДБ 8 чэрвеня апыталі маці Івана Стасюка з нагоды яго дзейнасці ў сацыяльных інтэрнэт-сетках.

13 чэрвеня ў кватэры, дзе актывіст пражывае разам з бацькамі, быў праведзены ператрус супрацоўнікамі міліцыі. Яны прад’явілі пастанову на правядзенне ператрусу па справе аб падпале Дома правасуддзя ў Мінску.

Ператрус працягваўся з 16.30 да 17.10. У актывіста забралі сістэмны блок камп’ютара, флэш-карту, вінчэстар, які мае механічныя пашкоджанні, 1.260 асобнікаў улётак з інфармацыяй пра тое, што Аляксандр Лукашэнка не перамог на выбарах 19 снежня.

Як паведамлялася раней, 14 чэрвеня, наведваючы сельгаспрадпрыемства «Азярыцкі-Агра» Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці, Аляксандр Лукашэнка паабяцаў не дапусціць у Беларусі забастовак і несанкцыянаваных акцый.

«У нас „свядомыя“ ў Мінску ў сацыяльных сетках, інтэрнэце заклікаюць да забастовак. Я так буду глядзець, назіраць, а потым як жахну — не паспеюць за мяжу перабегчы», — заявіў Лукашэнка.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні42

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

Усе навіны →
Усе навіны

Ягор Шаранговіч страціў некалькі зубоў у матчы з «Эдмантанам»2

Сёння ў Амане адбудуцца перамовы ЗША і Ірана. Ці дапамогуць яны прадухіліць вайну?

Сёння пачынаюцца Зімовыя Алімпійскія гульні

«Лега» абвяшчае рэвалюцыю: прэзентаваная сістэма, якая ажыўляе кубікі без смартфонаў. Вось як яна працуе і колькі каштуе1

Аказваецца, у мужчын таксама існуюць «месячныя»10

З расійскага палону вярнуўся ўкраінскі вайсковец, якога тры гады лічылі загінулым і нават пахавалі3

Мікалай Чаргінец напісаў ліст Трампу і пахваліўся купленымі дыпломамі31

Трамп заявіў, што ўжо спыніў некалькі ядзерных войнаў. У тым ліку паміж Расіяй і Украінай12

Беларусам спрасцілі наведванне памежнай зоны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні42

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць