За мінулыя суткі ў Беларусі адбылося 23 ДТЗ, у якіх сем чалавек загінулі і 26 атрымалі раненні.
Як паведамляе прэс-служба УДАІ МУС, 14 чэрвеня а 8-й гадзіне раніцы на 133-м кіламетры аўтадарогі Івацэвічы — Пінск — Столін жанчына 1976 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем "Форд Транзіт", пры абгоне грузавога аўтамабіля выехала на паласу сустрэчнага руху, дзе ўчыніла лабавое сутыкненне з аўтамабілем "Аўдзі 100". У выніку ДТЗ вадзіцель "Аўдзі" 1960 года нараджэння атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны ў Столінскую цэнтральную раённую бальніцу. Яго жонка, 1960 года нарадэжэння, якая ехала з ім, памерла на месцы аварыі. Паводле папярэдняй інфармацыі, вадзіцель аўтамабіля "Форд Транзіт" не пацярпела.
Прэс-служба таксама паведамляе, што 14 чэрвеня ў Іўеўскай цэнтральнай раённай бальніцы памерла дзіця 2005 года нараджэння, якое пацярпела ў ДТЗ 7 чэрвеня. Тады прыкладна ў 13 гадзін на аўтадарозе Юрацішкі — Вішнева 21-гадовы вадзіцель грузавога аўтамабіля "МАЗ" не ўступіў дарогу аўтамабілю "Фальксваген Гольф", які рухаўся па галоўнай дарозе.
Каментары