Меркаванні1717

Людзі ў Кобрыне каталі на Плошчы лысае кола

На папярэднім тыдні ў Кобрыне выйшла 9 чалавек, а цяпер ужо 28.

У Кобрыне на плошчу выйшла 28 чалавек. Людзі баяліся, прыглядаліся, а потым далучаліся.

У цэнтры плошчы малады хлопец з дзіцем каталі «лысае» кола. Удзельнікі акцыі не адразу зразумелі што гэта значыць. Потым хлопец паведаміў, што цэлы дзень ездзіў па аўтасервісах, каб яго знайсці спецыяльна для акцыі. У 19.20 да ўдзельнікаў акцыі падышоў чалавек, які сказаў, што ён спачувае ўдзельнікам і што за жылымі дамамі стаіць аўто з міліцыянтамі. Але іх удзельнікі бачылі яшчэ да яго паведамлення. На плошчы каля крамы стаяў аўтамабіль, з якога за акцыяй назіралі людзі ў цывільным. Каля іх пачалі катаць лысае кола. З другога паверха райвыканкама за акцыяй назірала жанчына. Як толькі яе паспрабавалі сфатаграфаваць, яна адразу ж знікла. У 19.30 на плошчу з-за дамоў, дзе стаяла міліцэйскае аўто, выйшаў патруль, які рухаўся на плошчу, але ўдзельнікі акцыі пачалі разыходзіцца. Затрыманняў не было. Увесь час праз мабільныя тэлефоны людзі назіралі за падзеямі ў Мінску. Многія былі задаволены, што ў Кобрыне таксама есць людзі, якія не баяцца выйсці. Напрыканцы акцыі, як жарт, паступіла прапанова на наступную сераду зрабіць забег з лысымі коламі. На папярэднім тыдні ў Кобрыне выйшла 9 чалавек, а цяпер ужо 28.

Каментары17

Цяпер чытаюць

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў5

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп адмаўляе, што адмяніў удары па Іране пад нечым уплывам, і дзякуе іранскім уладам6

Ля ўзбярэжжа Даніі знайшлі карабель узростам больш за 600 гадоў. Раней такія бачылі толькі на малюнках1

У Беларусі раней раслі дубы-гіганты. Каб іх аднавіць, даследуюць ДНК8

Мінскі завод выпусціў ружовы маянэз1

Сын Рамзана Кадырава трапіў у цяжкую аварыю16

Святлана Ціханоўская паедзе на Давоскі форум15

Памёр кінааператар Анатоль Забалоцкі

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі43

Колькі каўбасы выходзіць з тоны курыцы і куды дзяюць курыныя косткі?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў5

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць