Грамадства11

Кудрын атрымае ўзнагароду за абарону расійскіх СМІ ў Беларусі

Старшыня Саюза журналістаў Расіі (СЖР) Усевалад Багданаў гатовы ўручыць кіраўніку Мінфіна РФ Аляксею Кудрыну за абарону інтарэсаў расійскіх СМІ ў Беларусі ганаровы знак «За заслугі перад журналісцкай супольнасцю».

«Я проста ганаруся нашым урадам, што яны могуць прымаць такія меры — гэта рэальная абарона інтарэсаў грамадства, каб наша грамадства ведала, што адбываецца ў Беларусі. Гэта абарона статусу журналіста», — заявіў Багданаў РІА Новости.

Раней Кудрын сказаў журналістам, што «ўрад РФ непакояць меры адміністрацыі Беларусі па стрымліванні або абмежаванні сродкаў масавай інфармацыі з Расіі». Паводле яго слоў, калі ўлады Беларусі будуць працягваць націскаць на расійскія СМІ, Расія можа абмежаваць крэдытную падтрымку гэтай краіны.

На думку старшыні СЖР,

у Беларусі «стаўленне да журналістыкі, як у нас у Савецкім Саюзе было 25 гадоў таму». «Яны лічаць, што журналісты — прапагандысты, павінны ведаць сваё месца, а гэта няправільны пункт гледжання», — сказаў ён.

Нагадаем, 27 мая на нарадзе аб сітуацыі на спажывецкім і валютным рынку Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў закрыць шэраг сродкаў масавай інфармацыі, у тым ліку расійскіх, фактычна абвінаваціўшы іх у нагнятанні ў краіне ажыятажнага попыту на валюту і тавары.

«Больш за ўсё істэрыі ў расійскіх сродках масавай інфармацыі, — заявіў Лукашэнка. — Я назіраю і за нашымі, перш за ўсё замежнымі, якія тут дзякуючы Адміністрацыі прэзідэнта сталі пануючымі сродкамі масавай інфармацыі, і за замежнымі. На другім месцы — нашы, якія выдаюцца тут. Я іх не называю, каб не ствараць ім рэйтынг, але зрабіце ўсё, каб гэтыя СМІ больш не прысутнічалі на нашай тэрыторыі». «І не таму, што мы хочам закрыць рот. Не, — працягнуў кіраўнік дзяржавы. — Падкрэсліваю: я за імі ўважліва назіраў, увесь ажыятаж пачаўся адтуль».

Андрэй Серада, БелаПАН.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска п'яны кіроўца пратараніў слуп

У Беларусі пабачылі палярнае ззянне2

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам25

Міністр адказаў на чуткі пра скарачэнне дэкрэтнага адпачынку ў Беларусі

Аляксандр Авечкін стаў другім хакеістам у гісторыі НХЛ, які закінуў 1000 шайб3

Перад сустрэчай з Лукашэнкам Коўла забаўлялі расказамі пра зімовую рыбалку5

Беларускі мотагоншчык цудам выжыў пасля падзення са скалы 1

Заходнія дыпламаты паўдзельнічалі ў жалобных мерапрыемствах у Хатыні10

Не толькі ў Беларусі. Продажы кітайскіх аўто ў Еўропе растуць шалёнымі тэмпамі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць