Усяго патроху44

У Чэрвені ўшанавалі ахвяраў бальшавіцкага расстрэлу

Cёньня ва ўрочышчы Цагельня ля райцэнтру Чэрвень адбылася памінальная акцыя з удзелам прадстаўнікоў амбасады Літвы ў Беларусі. Дыпляматы ўшанавалі памяць сваіх землякоў, якія былі тут расстраляныя летам 1941 году разам зь іншымі зьняволенымі сталінскіх турмаў. Раней памяць ахвяр ушанавалі і беларускія арганізацыі.

70 гадоў таму НКВД выправіў зь Менску калёну зьняволеных. Нямоглых пачалі расстрэльваць па дарозе. А 26 чэрвеня 1941 году, баючыся, каб іх не дагналі немцы, савецкія канваіры масава пазабівалі вязьняў. Гэта былі беларусы, палякі, літоўцы з далучаных да СССР у 1939—1940 гг. земляў.

Ад 1989 году ля Чэрвеня (былы Ігумен) ладзяцца памінальныя акцыі. Пра першыя зь іх сёлета расказаў «Свабодзе» сябра КХП-БНФВалеры Буйвал:

«Група сяброў й прыхільнікаў КХП-БНФ выяжджала 26 чэрвеня зь Менску. Было шмат моладзі з намі. Усіх было каля 60 чалавек. Мы разам прайшлі ад будынка былой турмы, дзе якраз у 41-м бальшавікі ўтрымлівалі вязьняў перад далейшым маршам. Цяпер на гэтым крывавым маршруце ў трох месцах усталяваныя крыжы. Ля іх, а таксама на месцы гібелі людзей, ускладалі кветкі й запальвалі зьнічы. Людзі маліліся. Гучалі шчырыя словы памяці й успаміны пра ахвяраў. Усе гэтыя мерапрыемствы адбываліся пад нашым сьвятым бел-чырвона-белым сьцягам, пад знакам Пагоні».

Яшчэ пры канцы 1980-х жыхар Чэрвеня Ўладзімер Дарагуж раскрыў грамадзкасьці гісторыю трагедыі ля Чэрвеня. Удзельнік кожнай памінальнай акцыі, ён быў запрошаны і на сёньняшнюю.

«Я пачаў зьбіраць дадзеныя пасьля таго, як Зянон Пазьняк надрукаваў у газэце «Літаратура і мастацтва» артыкул «Курапаты: дарога сьмерці». Тады ў райгазэце я таксама надрукаваў некалькі нарысаў «Курапаты Чэрвеньшчыны».

«Памінальныя акцыі на Цагельні ігнаруе мясцовая ўлада. Чаму?».

Дарагуж: «Баяцца! Раней хадзіла больш людзей. А пасьля бачаць, што кіраўнік дзяржавы не наведвае Курапаты, і таму яны запалоханыя. Таму й цяпер чыноўнікі рассылаюць сваіх „агітатараў“ па горадзе, а тыя заклікаюць: „Не хадзіце на Цагельню! Прыедуць літоўцы, мала што будзе!“. Нібыта страляць нават будуць…».

У мясцовых уладаў іншы клопат. Гаворыць супрацоўнік мясцовага краязнаўчага музэю:

«Мы рыхтуемся да 3 ліпеня. Выдаём трэці выпуск бюлетэня „Знакамітыя людзі Чэрвеньшчыны“. У нас вельмі шмат клопатаў. Будуць шматлікія наведнікі. Так што не да гэтага пакуль…».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка21

Меркаванніабмяркоўвайце!21

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка

Усе навіны →
Усе навіны

22‑гадовая беларуска жыве ў Новай Зеландыі і расказвае, як яно18

Упершыню ў гісторыі жанчына стала прэм'ерам Японіі5

Настаўніца ў Паўднёвай Карэі забіла васьмігадовую вучаніцу. Гэта трагедыя шакавала ўсю краіну5

Клуб з вёскі на 1500 чалавек упершыню стаў чэмпіёнам Швецыі па футболе2

«Работнікаў з Афрыкі адпраўляюць на кухню». Чым займаюцца працоўныя мігранты ў Беларусі і адкуль едуць?18

Трамп зноў заявіў, што Украіна можа выйграць у вайне. Але не думае, што выйграе12

ДАІ прапануе замяніць невялікія маршруткі аўтобусамі большай умяшчальнасці9

«Асноўны інструмент — генетычная экспертыза». У Следчым камітэце расказалі, як раскрываюць забойствы даўно мінулых гадоў3

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка21

Меркаванніабмяркоўвайце!21

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць