Улада7777

Лукашэнка: Тупаннем і плясканнем праблем не вырашыць

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас урачыстага сходу з нагоды 3 Ліпеня.

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння падчас урачыстага сходу з нагоды 3 Ліпеня.

Ён таксама адзначыў, што: Беларусі яшчэ давядзецца пазмагацца за сваю незалежнасць, Беларусь апынулася аб’ектам знешняга палітычнага і эканамічнага ціску, сітуацыя ў эканоміцы ў найбліжэйшыя некалькі месяцаў будзе стабілізавана, у Беларусі будзе дадзены максімум прастору і падтрымкі ініцыятыўнаму і здароваму прадпрымальніцтву, у Беларусі не будзе дапушчана непрымальнага падзення ўзроўню жыцця грамадзян, што няма падстаў адмаўляцца ад фундаментальных асноў беларускай мадэлі развіцця.

Таксама Лукашэнка заявіў, што няма неабходнасці выводзіць дзяржаву з эканомікі, г.зн. змяншаць долю дзяржаўнай уласнасці.

Напружаныя перыяды здараюцца ў жыцці любой, нават самай моцнай і багатай дзяржавы, і прыкладаў таго ў гісторыі дастаткова, у тым ліку цяперашні абвал у некаторых краінах ЕС, сказаў ён. «На жаль, фінансава-эканамічныя праблемы закранулі і нас. Некаторыя адразу пачалі прарочыць нам блізкую катастрофу. Гаварылі, маўляў, ужо да лета ў нас здарыцца ці то абвал, ці то дэфолт, ці то яшчэ нешта жудаснае. Дарэчы, і раней амаль кожны год нам прадракалі тое ж самае. Не атрымаецца! Хто чакае краху і катастрофы, падманваюцца ў сваіх прагнозах», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Тупаннем, плясканнем, мыканнем, рыканнем на плошчах і вуліцах праблем не вырашыць і, самае галоўнае, грошай не заробіш. І ўсе, хто мыкаюць і рыкаюць на плошчах, мы паглядзелі на іх, — гэта не бедныя людзі. Дык што ж ім патрэбна? Патрэбны хаос і бязладдзе ў краіне. Гэтага мы дапусціць не можам. Дзяржава мае рэсурсы і сілы для таго, каб паставіць на месца ўсіх, хто парушае закон і Канстытуцыю», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка даказваў, што без дыктатуры, пры дэмакратычным ладзе краіну непазбежна чакае катастрофа. «Нядаўні красавіцкі прыклад у Мінску пацвярджае той факт, што як толькі пачынаецца хаос і некіруемасць, хаця б крыху, хаця б на пэўных плошчах і вуліцах, адразу ўзнікаюць праблемы, якія вядуць да крыві». «Мы больш гэтага дапусціць не можам. Не толькі ў Мінску, але і на тэрыторыі ўсёй Беларусі».

Звяртаючыся да інтэлектуалаў, журналістаў, палітолагаў, кіраўнікоў партый і грамадскіх рухаў, усіх тых, хто ўплывае на грамадскую думку, Аляксандр Лукашэнка заклікаў не разгойдваць супольную лодку і не распальваць страсці, а накіроўваць свае намаганні на рэальнае ўмацаванне суверэнітэту дзяржавы.

Ён звярнуўся і да моладзі: «Дзяржава адкрывае перад вамі ўсе шляхі. Мы робім стаўку на моладзь, калі гаворым аб інавацыйным шляху развіцця эканомікі, мадэрнізацыі вытворчасці, абнаўленні кіруючага корпуса на ўсіх узроўнях».

Аляксандр Лукашэнка таксама папрасіў настаўнікаў: «Нельга аддаваць іх пад уплыў розных авантурыстаў, каб тыя выкарыстоўвалі нясталых юнакоў як гарматнае мяса ў сваіх брудных палітычных гульнях і правакацыях».

«Тыя, хто клічуць людзей на бунт, маюць свае мэты — ім не патрэбна шчаслівая Беларусь, ім не патрэбны багаты народ, ім не патрэбна справядлівасць. Ім патрэбны ўзрушэнні і хаос», — пужаў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары77

Цяпер чытаюць

«Гігабайты скончыліся, ляжыць відэа». Беларусы дзеляцца, ці хапае ім мабільнага інтэрнэту пасля абмежаванняў1

«Гігабайты скончыліся, ляжыць відэа». Беларусы дзеляцца, ці хапае ім мабільнага інтэрнэту пасля абмежаванняў

Усе навіны →
Усе навіны

Новы трэнд — малодзіва замест вітамінаў. Яно сапраўды карыснае?

Кім Чэн Ын прызначыў сваю 13‑гадовую дачку на кіраўнічую пасаду ў войску8

«У мяне склалася нейкае рамантычнае ўспрыманне Беларусі». Як грамадзянка Літвы выбрала Мінск і беларускую мову2

Зямлю ксяндза Акалатовіча не змаглі прадаць праз аўкцыён1

На якіх вуліцах Мінска часцей за ўсё спыняюцца турысты?

Памерла Альжбета Далэнга-Ужосак

У вёсцы, на якую нядаўна зрабілі налёт расійскія падлеткі, затрымалі мужчыну з наркотыкамі5

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць36

Фон дэр Ляен паабяцала, што Украіна атрымае заблакаваныя Орбанам 90 мільярдаў еўра «так ці інакш»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гігабайты скончыліся, ляжыць відэа». Беларусы дзеляцца, ці хапае ім мабільнага інтэрнэту пасля абмежаванняў1

«Гігабайты скончыліся, ляжыць відэа». Беларусы дзеляцца, ці хапае ім мабільнага інтэрнэту пасля абмежаванняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць