Грамадства2121

«Справядлівы свет» патрабуе ад генпракурора спыніць практыку незаконных арыштаў

Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» патрабуе ад генеральнага пракурора Беларусі спыніць практыку незаконных арыштаў і судовых пераследаў. Адпаведную заяву прыняло бюро цэнтральнага камітэта партыі.

«На працягу чэрвеня-ліпеня па ўсёй краіне адбываюцца арышты грамадзян, якія збіраюцца на цэнтральных плошчах беларускіх гарадоў, каб без лозунгаў, транспарантаў і іншых характэрных прыкмет масавых мерапрыемстваў выказаць сваю нязгоду з палітыкай улады. Затрыманні грамадзян ажыццяўляюцца супрацоўнікамі МУС і КДБ насуперак дзейным нормам беларускага заканадаўства», — гаворыцца ў заяве.

Як падкрэсліваецца ў дакуменце, нягледзячы на адсутнасць прыкмет правапарушэнняў, супрацоўнікі сілавых структур, якія не маюць на сабе якіх-небудзь знакаў прыналежнасці да праваахоўных структур, выкарыстоўваюць пры затрыманні грубую фізічную сілу і спецсродкі.

«Падкантрольныя выканаўчай улады суды паставілі расправу над незаконна затрыманымі грамадзянамі на канвеер — сотні людзей аштрафаваны і прыгавораны да адміністрацыйных арыштаў. Пры гэтым судовыя працэсы праходзяць з абуральнымі парушэннямі працэсуальных норм. У бок адкінуты такія асноватворныя прынцыпы правасуддзя, як прэзумпцыя невінаватасці і спаборнасць судовага разгляду», — гаворыцца ў заяве.

Бюро цэнтральнага камітэта «Справядлівага свету» падкрэслівае, што

«на ўсё гэта прававое бязмежжа абсалютна не рэагуюць органы пракуратуры, фактычна пакрываючы тых, хто запусціў махавік незаконных рэпрэсій».

Партыя выказвае рашучы пратэст супраць масавых незаконных арыштаў і судовых рэпрэсій у дачыненні да грамадзян, якія не парушаюць беларускае заканадаўства, патрабуе іх поўнай рэабілітацыі, вызвалення і кампенсавання дзяржавай прычыненага маральнага і матэрыяльнага ўрону.

«Справядлівы свет» папярэджвае супрацоўнікаў МУС, КДБ, іншых сілавых структур, суддзяў і пракурораў аб непазбежнай адказнасці за незаконныя дзеянні, што замахваюцца на канстытуцыйныя правы і інтарэсы грамадзян, якая рана ці позна наступіць у дачыненні да ўсіх, хто пераступае закон.

Партыя патрабуе ад генеральнага пракурора Беларусі «неадкладна спыніць практыку незаконных арыштаў і судовых пераследаў грамадзян, правесці пільную праверку дзеянняў супрацоўнікаў сілавых структур на прадмет іх адпаведнасці беларускаму заканадаўству і прымяніць меры пракурорскага рэагавання да ўсіх вінаватых».

«Справядлівы свет» заяўляе пра сваю салідарнасць з усімі грамадзянамі Беларусі, «якія канстытуцыйнымі сродкамі выказваюць свой пратэст дзеянням рэжыму, што прывёў краіну на мяжу палітычнай і сацыяльна-эканамічнай катастрофы».

Каментары21

Цяпер чытаюць

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус6

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Усе навіны →
Усе навіны

Зімовыя канікулы ў школьнікаў у наступным годзе будуць 17 дзён1

Вядомы партрэт Каганца аказаўся савецкім фэйкам, затое знайшлося адзінае фота археолага Татура. Разгаданыя фотатаямніцы Беларускага музея ў Вільні

Алі Хаменеі не прызначыў пераемніка

«Кожны дзень — як месяц»: іранцы апісваюць жыццё на фоне авіяўдараў ЗША і Ізраіля1

Аргазм: што норма, а што не норма8

Пуцін намякнуў, што можа сам перастаць пастаўляць Еўропе газ проста цяпер10

Пуцін аддаў Венгрыі двух украінскіх палонных з венгерскім грамадзянствам. МЗС Украіны: Гэта цынічны піяр2

Беларускія дранікі будуць прэтэндаваць на спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА2

Apple выпусціла новы макбук усяго за 600 даляраў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус6

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць