Актывісты інтэрнэт-супольнасці «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» заклікаюць тых, хто атрымаў штрафы за ўдзел у акцыі праэсту 3 ліпеня, і тых, хто хоча дапамагчы ў выплаце штрафаў, звяртацца праз інтэрнэт: [email protected] альбо skype: press.socnet. На гэтыя кантакты можна звяртацца і па юрыдычную дапамогу ў напісанні апіляцый судовых рашэнняў.
5 ліпеня актывісты РПСС засцераглі, каб грошы на дапамогу аштрафаваным не пералічвалі на раней створаныя электронныя кашалькі. Па іх словах, на іх адбывалася атака. Новыя кашалькі яшчэ не заведзены.
Таксама ёсць патрэба ў пустых пластыкавых бутэльках.
Каментары