У Баранавічах затрыманыя журналісты газеты INTEX-PRESS — на акцыю выйшла каля сотні людзей
У Баранавічах затрымалі журналістаў газеты INTEX-PRESS: фатографа Людмілу Пракопаву і відэааператара Дзмітрыя Макарэвіча. Яны мелі пры сабе пасведчанні і рэдакцыйныя заданні, але іх пакуль не адпускаюць. Усяго ў Баранавічах было затрымана шэсць чалавек -- сярод іх жанчына з малым дзіцем 6 год. Іх усіх даставілі ў РУУС. Усяго колькасць удзельнікаў акцыі відавочцы ацэньваюць у сотню людзей.
Каля 21-й гадзіны ўсіх затрыманых адпусцілі, прапанаваўшы падпісаць паперу, што з імі праведзеная прафілактычная гутарка. Адпускалі незалежна ад таго, падпісваў чалавек ці не. На выхадзе з РУУС людзей сустракалі апладысментамі сябры.
Каментары