Заява Федэральнага міністра замежных спраў Германіі Гіда Вестэрвеле ў сувязі з ужываннем сілы праваахоўнымі органамі Беларусі 6 ліпеня.
Заява Федэральнага міністра замежных спраў Германіі Гіда Вестэрвеле ў сувязі з ужываннем сілы праваахоўнымі органамі Беларусі 6 ліпеня.
6 ліпеня ў Беларусі зноў былі часова затрыманы сотні грамадзян, у тым ліку шэраг журналістаў. Затрыманні адбываліся часта з ужываннем грубай сілы. Федэральны міністр замежных спраў Германіі Гіда Вестэрвеле асудзіў дзеянні беларускіх праваахоўных органаў.
— Я асуджаю арышты соцень грамадзян у Беларусі, якія ўсяго толькі выступалі з маўклівым пратэстам супраць дзяржаўных рэпрэсій. Бессаромная жорсткасць, якая была прымененая беларускімі праваахоўнымі органамі супраць мірных пратэстаў, абсалютна непрымальная. Мы патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і спынення палітычнага гвалту, — заявіў Гіда Вестэрвеле.
-
«Вы ведаеце, што большасць беларусаў лічаць вас нікчэмнымі халуямі?»
-
Цыганкоў: Бабарыка значна бліжэйшы да пазіцыі офіса Святланы Ціханоўскай, чым да выказванняў «бабарыканцаў»
-
Бабарыка турэмшчыкам: «У мяне было, цяпер няма, але ёсць шанец, што будзе. А ў вас не было, няма і не будзе. І ў вашых дзяцей не будзе»
Каментары