Улада

Кошт канцэртаў «За Беларусь»: адкуль бяруцца грошы?

Удзельнікі праекту «За Беларусь» аб’едуць усе абласныя гарады і дадуць гала-канцэрт у Менску. Падчас выступаў некаторыя наўпрост заклікаюць галасаваць «за Беларусь». Цікаўны глядач тым часам шукае падсэнсы: ці выпадкова вядоўца Ягор Хрусталёў начапіў бел-чырвона-белы гальштук, ці артыст Крыжаноўскі абраў для паказу сцэнку пад назвай «Тытанік»? Але гэта хутчэй «гульні розуму».

Толькі «J_Mors» адмовіўся браць удзел у туры «За Беларусь», хоць гурт і праанансавалі на TV.

Адзінае, з чым згодныя ўсе «групоўкі», што канцэрты «За Беларусь!» — агітацыйныя, хоць ЦВК і адмаўляецца. На гэтае палітызаванае шоў ідуць шалёныя грошы. У адрозьненьне ад звычайнага канцэрту, на «За Беларусь» уваход вольны. Праўда, толькі для дзяржслужбоўцаў, актыўных БРС Маўцаў і пераможцаў леташняга жніва. Беларускія артысты, ганарары за выступ якіх сягаюць ад 100 да 600 даляраў, пагаджаюцца выступіць задарма (потым акупіцца!), а вось «запрошаныя зоркі» — ніколі. Іх ганарары — ужо даўно не камэрцыйная таямніца, а некаторыя тарыфы нават на сайтах разьмяшчаюць. Газманаў, Бабкіна, Мэладзэ меней за 10 тыс. даляраў не бяруць. Агулам жа (аплата запрошаных зорак, ускосная кампэнсацыя беларускім удзельнікам праз будучыя высутпы й ганарары, кошт заляў, дэкарацый, апаратуры, праезду, пражыцьця, фуршэтаў) кожнае шоў цягне на дзесяць газманавых. З уліку, што «забеларуская» кампанія ахапіла ўсе абласныя цэнтры, выходзім на сотні тысячаў даляраў. Паколькі бюджэт кампаніі, зацьверджаны Цэнтравыбаркамам, такіх канцэртаў не прадугледжвае, адкуль на іх бяруцца грошы?

Пасьля першага канцэрту ў незалежных музычных колах паўстала ідэя: напісаць адкрыты зварот да ўдзельнікаў акцыі. Маўляў, спыніцеся, вы заклікаеце за тую Беларусь, у якой парушаюцца ўсе магчымыя свабоды ды зьнікаюць людзі. Але які сэнс, калі Галіна Шышкова ў інтэрвію «Белгазете» заяўляе: «Натуральна, няма такой дзяржавы, у якой бы ўсё было ідэальна, але жыць у Беларусі — вялікае шчасьце, бо тут няма вайны і тэрарызму».

Для Шышковай, Слукі, Смолавай, «Атлянтыкі», «Цягні-Штурхая» — гэта добрая піяр-акцыя з шалёнымі тэлератацыямі: усе канцэрты ідуць у прайм-тайме. І спрачацца зь імі аніяк не выпадае.

Каментары

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча можа адкрыць мяжу з Беларуссю пасля 20 лістапада9

Трамп абяцае выплаціць грамадзянам ЗША па $2000 у якасці дывідэндаў ад мытных пошлін8

СК заклікае дарослых дзяцей пажылых бацькоў зрабіць ім памяткі на выпадак тэлефанаванняў незнаёмых1

Кіраўнік МУС Літвы: Ціск на Беларусь змяншае паток кантрабандных шароў2

У Бельгіі над АЭС лёталі тры беспілотнікі

Берта, што шукала хлопчыка ў Бярэзінскім раёне, знайшлася

Мытны камітэт прыгразіў Літве захадамі ў дачыненні да грузавікоў, што знаходзяцца ў Беларусі3

Спявачку Манетачку забралі ў бальніцу проста падчас канцэрта ў Рызе3

«Крылы» на Свіслачы і 28 елак. Як упрыгожаць Мінск да Новага года і калі ўключаць святочную ілюмінацыю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць