Зборнікі заданняў цэнтралізаванага тэставання 2011 года паступілі ў продаж
Яны выпушчаны выдавецтвам «Аверсэв».
Як паведамляе афіцыйны сайт Міністэрства адукацыі са спасылкай на дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Міністэрства адукацыі Беларусі (РІКВ) Мікалая Фяськова, цягам двух бліжэйшых тыдняў усе 14 прадметаў будуць прадстаўлены ў кніжных магазінах Беларусі.
Дапаможнікі ўтрымліваюць усе варыянты, якія былі прапанаваныя на іспытах.У кнігах таксама дадзены ключы да правільных адказаў і правільна запоўненыя бланкі адказаў.
На думку Фяськова,
зборнікі стануць дапаможнікам для падрыхтоўкі абітурыентаў 2012 года,а таксама дапамогуць былым абітурыентам прааналізаваць свае адказы і праверыць аб’ектыўнасць ацэнак.
Дырэктар РІКВ раіць будучым абітурыентам не купляць неліцэнзаваныя матэрыялы цэнтралізаванага тэставання і адказы на пытанні ЦТ на дысках, у інтэрнэце або зборніках іншых выдавецтваў. Паводле яго слоў, яны не маюць нічога агульнага з тэставымі заданнямі, падрыхтаванымі для цэнтралізаванага тэставання.
Каментары