Спорт2222

Сёння: БАТЭ — «Лінфілд»

Якім будзе лік?

На гарадскім стадыёне ў Барысаве пройдзе матч у адказ 2-га раўнду кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў паміж барысаўскім БАТЭ і белфасцкім «Лінфілдам». Пачатак, а 19-й. Трансляцыя на тэлеканале «Лад»

На перадматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка напярэдадні матчу ў адказ заявіў, што ўсе гульцы гатовы да гульні, апроч Кунцэвіча. Гатовыя да гульні Радзівонаў, Шытаў і Гардзяйчук, што мелі траўмы.

«Шытаў і Радзівонаў добра падрыхтаваныя, для мяне гэта ў нейкай меры стала нечаканасцю, што яны так хутка аднавіліся. Той жа Шытаў прапусціў шмат, але знаходзіцца цяпер у досыць добрым стане. Радзівонаў ў агульнай групе, перад гульнёй вы ўсё ўбачыце», — сказаў Ганчарэнка.

Нагадаем, што тыдзень таму ў Белфасце каманды згулялі ўнічыю 1:1.

Пераможца пары ў наступным раўндзе згуляе з пераможцам пары «Экранас» (Панявежыс) / «Валета» (Мальта). У першым паядынку, што прайшоў на Мальце, «Экранас» выйграў 3:2. Гэты матч пачнецца а 18-й.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У радзільні расійскага Новакузнецка за навагоднія святы памерлі дзевяць немаўлят5

«Яму фактычна канец». Канцлер Мерц заявіў, што рэжым аятол у Іране наблізіўся да краху6

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў31

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць