Грамадства1212

Гарадзенец змагаецца з самадурствам ДАІ

Уладзімір Родчанка абураны дзеяннямі супрацоўнікаў ДАІ.

Уладзіміра Родчанку 21 ліпеня супрацоўнік ДАІ спыніў каля стадыёна «Нёман» у Гродне. «Ён не прадстаўвіўся, але запатрабаваў мае дакументы. Я папрасіў паказаць спачатку ягоныя, назваць прычыну, па якой мяне спыніў.
Толькі з трэцяй спробы супрацоўнік дастаў дакументы і пакруціў іх у руках. Пры спробе разглядзець іх бліжэй я пачуў, што «перадаваць нельга». І схаваў. Я працягнуў свае правы. Ён іх забраў. І, не праверыўшы, па рацыі перадаў: «Знайшоў, патрэбна падмацаванне».

Прыехалі яшчэ трое ДАІшнікаў. Па словах Уладзіміра, усе пачалі разглядаць яго дакументы. На пытанне: «Па якой прычыне спынілі?» атрымаў адказ — «Зараз разбяромся і даведаемся».

«У гэты час быў атрыманы па рацыі загад: «Пакуйце яго!» Сказалі, што трэба мяне даставіць у ДАІ». Кіроўца сказаў, што не бачыць для гэтага падстаў.

«Прад’явіце для агляду салон і багажнае аддзяленне». — «На якой падставе?» — «Што значыць на якой падставе?» — «Пакажыце дакументы і назавіце прычыну надгляду асабістых рэчаў». — «У сувязі з падзеямі ў Мінску». — «З якімі?» — «У сувязі з падзеямі ў Мінску». — «У нас іх шмат». — «Адчыняйце багажнік». — «Добра».

Пасля Уладзіміру загадалі падняць капот — нібыта для зверкі нумароў кузава. У выніку супрацоўнікі адмовіліся глядзець нумар на месцы. Тады кіроўца папрасіў скласці пратакол, у якім указаць прозвішчы ўсіх супрацоўнікаў ДАІ. Апошнія паабяцалі зрабіць усё «там». Пры гэтым адзін з іх загадаў пасажыру, сябру Уладзіміра, выйсці з машыну і ісці «куды хоча».

Уладзіміра з машынай даставілі ў ДАІ, дзе іншы супрацоўнік прапанаваў яму запоўніць бланк апытання, «за што вас затрымалі».

У выніку Уладзіміра Родчанку затрымалі на тры гадзіны і выпісалі штраф за адсутнасць аптэчкі ў аўтамабілі, якая, па словах кіроўцы, была на месцы. З адзінаццаці ДАІшнікаў, з якімі давялося размаўляць Уладзіміру толькі адзін назваўся. Гэта А.Фядотаў. На такія дзеянні службовых асоб мужчына напісаў скаргу. Ён не збіраецца пускаць справу на самацёк.

Каментары12

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою18

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Усе навіны →
Усе навіны

Іранскі рэжым можа быць зрынуты ўжо ў наступны аўторак — эксперт8

Таемныя падключэнні праз мяжу і VPN: як іранцы падтрымліваюць сувязь са сваякамі за мяжой2

Расія атрымлівае 150 млн даляраў дадатковага даходу ў дзень ад росту цэн на нафту4

Лукашэнку сёння падарылі карову6

Завод «Атлант» рыхтуе рэбрэндынг? Вытворца бытавой тэхнікі рэгіструе новыя таварныя знакі2

Што будзе ў фінансавым цэнтры ў «Мінск-Свеце»7

У Расіі сем чалавек загінулі, атруціўшыся чадным газам

Знакамітая беларуская гімнастка адкрыла ў Мінску студыю для трэніровак1

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою18

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць