Свет2626

Паўстанне ў Трыпалі

Уначы з суботы на нядзелю ў Трыпалі пачаліся баі. Лівія баіцца крывавага фінала шматмесячнага паўстання.

Уначы з суботы на нядзелю ў сталіцы Лівіі, Трыпалі, пачаліся баі.

Паўстанцы ў Бенгазі назвалі падзеі пачаткам народнага паўстання супраць Кадафі ў сталіцы. Прадстаўнік Кадафі, у сваю чаргу, заявіў, што гэта некалькі дзясяткаў здраднікаў радзімы праніклі ў сталіцу, але сілавыя структуры даюць ім адпор.

Сам Кадафі выступіў з аўдыёзваротам да нацыі, у якім павіншаваў нацыю, з тым што «яна адбіла атаку пацукоў на Трыпалі».

«Людзі цалуюць мае партрэты. Я лідар нацыі, я яе бацька», — падкрэсліў ён.

«Пасля заканчэння прамовы Кадафі, наглядчыкі [прыстаўленыя да замежных журналістаў] пачалі апладзіраваць, пасля чаго за акном [гатэля, у якім жывуць замежныя журналісты], аднавілася перастрэлка», — перадае карэспандэнт CNN.

Адзін з інтэрнаўтаў стварыў інтэрактыўную мапу баёў у Трыпалі. Зялёным пазначаныя пазіцыі прыхільнікаў Кадафі. Чырвоным — раёны, узятыя пад кантроль паўстанцамі.

Карыстальнікі Твітара з Трыпалі паведамляюць, што сітуацыя ў горадзе застаецца няпэўнай. Яны наракаюць, што ў паўстанцаў не вытрымалі нервы. Паўстанне распачалося, калі асноўныя сілы паўстанцаў застаюцца за некалькі дзясяткаў кіламетраў ад горада.

На мінулым тыдні паўстанцы ўзялі Трыпалі ў колца.
Яны ўвайшлі ў гарады, што стаяць на трох вялікіх дарогах, якія вядуць у сталіцу з захаду, поўдня і ўсходу краіны — Заўя, Гарыян, Злітан. Усюды яны абапіраліся на мясцовых жыхароў, настроеных супраць Кадафі.

У апошнія дні на бок паўстанцаў або за мяжу ўцяклі два міністры ўрада Кадафі і былы прэм’ер-міністр краіны.

У Трыпалі Кадафі карыстаецца адносна вялікай падтрымкай. У той жа час цяжка ацаніць падтрымку паўстанцаў там: за час 42-гадовага кіравання Кадафі людзі прывучыліся да жыцця ў страху. У сталіцы жыве каля траціны насельніцтва краіны.

У стратэгічным сэнсе пасля таго, як паўстанцы ўзялі сталіцу ў кола, вайну для Кадафі можна лічыць прайгранай. Аднак кіраўнікі часовага ўрада, утворанага паўстанцамі, баяцца, што Кадафі можа ператварыць свае апошнія дні ў крывавую лазню і падарваць асноўныя аб’екты інфраструктуры сталіцы. Акрамя таго,

нестабільнасць у Лівіі можа захавацца на доўгія гады, калі Кадафі пяройдзе да партызанскіх метадаў вайны,
абапіраючыся на верныя сабе плямёны. У той жа час прымірэнне бакоў, пераход да дэмакратычных метадаў канкурэнцыі цяжка сабе ўявіць у краіне, якая раней існавала фактычна ў форме сучаснага султаната.

Сілавыя структуры Лівіі ўзначальваюць сыны і іншыя сваякі палкоўніка Кадафі.

Перастрэлкі і выбухі ў Трыпалі гучалі цэлую ноч і не сціхлі ўранку. Яны былі чуваць у некалькіх раёнах горада, дзе апазіцыйныя настроі наймацнейшыя.

Лівія — краіна плошчай 1,8 млн кв. кіламетраў (9 разоў большая за Беларусь), але маланаселеная (6,4 млн жыхароў, у 1,5 разу менш, чым у Беларусі). Большую частку краіны займае пустыня, а людзі жывуць пераважна на ўзбярэжжы і ў гарах на поўначы краіны.

Жывы блог пра падзеі ў Трыпалі па-ангельску — на арабскім канале «Аль-Джазіра».

Каментары26

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец: Не будзе Ціханоўскай — будзе нуль60

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе2

У чацвер абяцаюць да мінус 30°С

Наўседа: Гандаль каштоўнасцямі непрымальны, Літва па-ранейшаму будзе блакаваць транзіт беларускіх угнаенняў4

Пад Полацкам сутыкнуліся аўтобус і легкавік, два чалавекі загінулі1

«Галава выбухала знутры». Белы дом распаўсюдзіў сведчанні аб выкарыстанні сакрэтнай зброі пры захопе Мадура16

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць