Аўто

Беларускі аўтабізнес разлічвае на хуткую стабілізацыю сітуацыі на валютным рынку

заявіў 7 верасня на прэс-канферэнцыі старшыня праўлення Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА) Сяргей Міхневіч.

«Перспектыва росту продажу новых аўтамабіляў у нашай краіне прама залежыць ад стабілізацыі ў эканоміцы, яе росту і росту пакупніцкай здольнасці насельніцтва. Мы ўсе чакаем стабілізацыі ў эканоміцы і фінансавай сферы. Мы ўпэўнены, што так доўга гэтыя праблемы не павінны працягвацца», — адзначыў Міхневіч.

На думку БАА, якая аб’ядноўвае аўтадылераў і афіцыйных імпарцёраў, рашэнні, прынятыя на ўзроўні кіраўніцтва краіны, павінны ў найбліжэйшыя месяцы стабілізаваць сітуацыю.

«І мы ўжо сёння бачым на ценявым рынку пазітыўны трэнд зніжэння курсу долара да беларускага рубля.
У сувязі з гэтым мы аптымістычна глядзім на адкрыццё дадатковай гандлёвай сесіі на біржы і лічым, што гэтай восенню краіне варта чакаць стабілізацыі не толькі ў эканоміцы, але і на аўтамабільным рынку», — сказаў Міхневіч.

Кіраўнік БАА мяркуе, што ў беларускага аўтабізнесу вельмі добрыя перспектывы. «Паводле меркавання шматлікіх аналітыкаў, беларускі аўтамабільны рынак з’яўляецца вельмі прывабным з пункту гледжання адкладзенага попыту і патэнцыялу росту», — падкрэсліў ён.

«Наша краіна з’яўляецца лідарам сярод краін СНД па аўтамабілізацыі, але працэнт новых аўтамабіляў, якія прадаваліся, усе гэтыя гады заставаўся вельмі нізкім і ў лепшыя гады не перавышаў 15% ад агульнага ліку ўвезеных аўтамабіляў», — адзначыў Міхневіч. Паводле яго слоў, у суседніх краінах СНД сітуацыя выглядае з дакладнасцю да наадварот.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі21

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Усе навіны →
Усе навіны

77‑гадовы кіроўца электраскутара трапіў пад аўтамабіль у Мінску

За палітыку асудзілі Мікіту Беражкова, былога прэс-аташэ хакейнага «Дынама» і сына экс-рэдактара «Прэсбола»

«Мінсктранс» назваў прычыны праблем з тралейбусамі3

Адваката Аляксея Кероля асудзілі па палітычнай крыміналцы2

У цягніку Віцебск—Мінск п'яны пасажыр ударыў спадарожніка нажом у шыю1

Памёр расійскі пісьменнік Рой Мядзведзеў2

Мацкевіч — Пракоп’еву: Ціханоўскі — таксама індывідуальны гулец, сышліся дзве адзіноты. У вас абодвух нічога не атрымаецца25

Галоўны апанент Орбана прызнаўся, што ўляпаўся ў сэкс-скандал. «Класічны кампрамат расійскага тыпу»28

Вяртаецца сцюжа. Месцамі да мінус 24°С

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі21

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць