Спынена справа супраць Андрэя Мікалаева, абвінавачанага за Плошчу.
Андрэй Мікалаеў, адзін з некалькіх дзесяткаў чалавек, абвінавачаных па «справе 19 снежня», якіх выклікалі на допыт у вайсковую контрразведку, атрымаў пісьмовае паведмленне, што справа супраць яго спынена.
Акрамя таго, у паведамленні сказана, што яму скасавана забарона на выезд з краіны.
Андрэй Мікалаеў паведаміў, што яго неаднойчы выклікалі следчыя вайсковай контрразведкі. У яго дома быў праведзены ператрус: людзі ў цывільным забралі камп’ютар, флэшкі, фота- і відэакамеры. Потым, праўда, відэакамеру вярнулі, але ўсе здымкі, зробленыя падчас падзей 19 снежня, былі знішчаны.
Андрэй Мікалаеў таксама распавёў, што калі яго выклікалі ў Следчы камітэт, што на вуліцы Сапераў,
то там ён бачыў яшчэ некалькі чалавек, якіх абвінавачвалі па «справе 19 снежня».Магчыма, зараз яны таксама атрымалі пісьмовыя паведамленні аб спыненні справы. Калі гэта так, значыць працэс пайшоў.
Каментары