Афіша22

Сёння ў Філармоніі — «Караль Шыманоўскі: музыка без межаў»

У вялікім зале Філармоніі сёння можна будзе пачуць творы выбітных польскіх кампазітараў.

У канцэрце выступяць Сімфаннічны аркестр Польскай Філармоніі Балтыйскай ў Гданьску пад кіраўніцтвам дырэктара філармоніі Каі Буманна і салістка - скрыпачка Агата Шымчэўска.

У праграму канцэрта ўключаны творы найбольш вядомых польскіх кампазітараў. Ключавым з іх стане твор Караля Шыманоўскага, паколькі менавіта музыка гэтага кампазітара на працягу апошніх дзесяцігоддзяў прэзентуе польскае мастацтва ва ўсім свеце, выклікаючы нязменнае захапленне. Караль Шыманоўскі, названы Зыгмунта Мычэльскім «грамадзянінам свету» і «еўрапейцам чыстай расы», - кампазітар, пісьменнік і падарожнік, быў вядомы як неверагодна шматгранная, адкрытая свету, асоба. Услед за Фрыдэрыкам Шапэнам, Караль Шыманоўскі, бясспрэчна, зацвердзіў агульнаеўрапейскае значэнне польскай культуры.

У 1916 годзе, калі ствараўся Канцэрт для скрыпкі з аркестрам № 1 op.35, К. Шыманоўскі знаходзіўся пад уплывам музычнага імпрэсіянізму. Тым не менш, Шыманоўскі ў сваім творы далёкі ад імпрэсіянісцкай абстрактнасці і "аб'ектывізму", яму бліжэй "суб'ектывізм", выказванні ад першай асобы, якія гучаць у рамантычнай музыцы. У скрыпічных канцэртах, навеяных вершам Т. Міцыньскага "Майская ноч", пераважае лірыка, а побач з ёю - драматызм, і гэта складае ўнутраны сэнс твора. Твор прысвечана вядомаму польскаму скрыпачу Паўлу Каханьскаму.

Музыцы Караля Шыманоўскага ў канцэрце будуць папярэднічаць творы польскіх кампазітараў другой паловы ХХ стагоддзя - Вітольда Лютаславскага, Войцэха Кіляра - музыка ў «польскіх нацыянальных фарбах». Вечар пачне «Паланэз», напісаны У. Кіляром для вядомай экранізацыі "Пана Тадэвуша" Адама Міцкевіча (рэжысёр Анджэй Вайда). У цяперашні час Войцэх Кіляр - адзін з самых вядомых польскіх кампазітараў у свеце. Акрамя музыкі акадэмічнага кірункі, ён з'яўляецца аўтарам музыкі больш, чым да 130 кінафільмаў (у прыватнасці, да ўсіх фільмаў Кшыштафа Занусі, «Дзявятая брама», «Піяніст» Рамана Паланскі, «Дракула» Фрэнсіса Форда Копалы).

Працягам польскай тэмы ў музыцы стане адзін з самых знакамітых твораў прызнанага класіка музыкі XX стагоддзя Вітальда Лютаслаўскага - Канцэрт для аркестра. У канцэрце выразна выказана сувязь з народнай музыкай: прыёмы працы з фальклорнымі інтанацыямі, якія нагадваюць стыль Бартака, па-майстэрску прымяняюцца тут да польскага матэрыялу.

Праграма:

Войцэх Кіляр - «Паланэз» з кінафільма «Пан Тадэвуш», рэж. Анджэй Вайда (1999)

Вітальд Лютаслаўскі (1913-1994) - Канцэрт для аркестра (1954)

Караль Шыманоўскі (1882-1937) - Канцэрт для скрыпкі з аркестрам № 1 op.35 (1916)

Выканаўцы:

Агата Шымчэўска (Agata Szymczewska) - скрыпка

Каі Буман (Kai Bumann) - дырыжор, артыстычны дырэктар Польскай Філармоніі Балтыйскай ў Гданьску

Замовіць квіткі можна па тэлефонах: 284 44 33, 284 32 02, 331 36 91; 331 16 17, 284 47 09 .

Каментары2

Цяпер чытаюць

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча4

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пачаў перамовы з Іранам пад ціскам саюзнікаў7

«Звычайна ўжо раніцай 60 чалавек было». У Мінску збіраецца вялікая чарга па бярозавы сок4

Кім Чэн Ын назваў «самую варожую дзяржаву»4

Даследчыкі выявілі правіла, якое кіруе модай ужо сто пяцьдзясят гадоў6

У Беларусь завезлі чырвоныя бананы. Што за яны?5

Трамп заявіў, што хоча браць удзел у кіраванні Іранам10

У Мінадукацыі патлумачылі, чаму ў медыцынскія ВНУ не будуць набіраць платнікаў3

Пасля Мінска кошт праезду ў грамадскім транспарце падаражэе і ў рэгіёнах

Расія збіраецца паставіць у Беларусі чатыры станцыі кіравання дальнабойнымі дронамі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча4

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць