Меркаванні6262

Хто б параіў ёй заткнуцца?

Гэтая віленская спартсменка быццам не ведае, хто самая пагроза для незалежнасці Беларусі. Палемізуе Анатоль Сідарэвіч.

Літоўская прэзідэнтка Даля Палікарпаўна Грыбаўскайце выявіла, што частку з дзевяці кандыдатаў, якія ўдзельнічалі ў прэзідэнцкіх выбарах, фінансаваў і падтрымліваў Крэмль.

На чым грунтуецца такая выснова?

У 2006 годзе пракрамлёўскім кандыдатам лічылі Аляксандра Казуліна, летась — Уладзіміра Някляева і Андрэя Саннікава.

Куды трапіў Казулін і хто яго вызваліў? Крэмль?

Дзе сядзіць Саннікаў і хто за яго змагаецца? Крэмль?

(Уладзімір Някляеў не за кратамі толькі таму, што яму не далі дайсці да Плошчы.)

Яшчэ адзін перл ад разумніцы Далі: частка прадстаўнікоў беларускай апазіцыі амаль не кажуць пра незалежнасць краіны, а проста імкнуцца атрымаць больш грошай.

Гэтая віленская спартсменка быццам не ведае, што самай вялікай пагрозай для незалежнасці Беларусі з’яўляецца спартсмен з-пад Шклова, які аднаго разу сказаў, што Беларусь для яго — пройдзены этап і мерыўся засесці ў Крамлі. Быццам не бачыла па тэлебачанні, што многія дзясяткі тысяч беларусаў ў 1996 годзе і пазней выйшлі на вуліцы, каб бараніць незалежнасць краіны. Быццам не чула, што тысячы былі за гэта кінутыя за краты, аштрафаваныя, пазбаўленыя права на працу і вучобу.

Ствараецца ўражанне, што кіраўніца літоўскай дзяржавы папросту рэтранслюе свайго сябра з Менска.
Пра тое, што прадстаўнікі імкнуцца атрымаць больш грошай, кажа і ён. І ён пасля падзей 19 снежня шукаў «маскоўскі след» і вылічваў у шэрагах апазіцыі агентаў Крамля.

І самае агіднае. Для віленскай разумніцы незалежнасць Беларусі каштоўная не сама па сабе, а толькі таму, што гэта адпавядае нацыянальным інтарэсам Літвы. З гэтага выказвання

можна зрабіць выснову, што галоўны чыноўнік Беларусі, які міжволі мусіў стаць незалежнікам, — абаронца інтарэсаў Літвы. Што называецца, прыплылі.

У свой час кароль Іспаніі Хуан Карлас на цалкам афіцыйнай сустрэчы рытарычна спытаўся ў Уга Чавэса: ці не заткнуўся б ты?

Хто параіць заткнуцца Далі Палікарпаўне Грыбаўскайце?

Каментары62

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?6

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Каля Кангрэса ЗША паставілі статую Трампа ў абдымках Эпштэйна на носе «Тытаніка»4

У інтэрнэце папрасілі дапамогі французскай кавярні ў Мінску — у выніку раскупілі ўсё, нават круасаны па 8,5 рублёў4

Лукашэнка пра вызваленне палітвязняў: Хочуць застацца ў Беларусі — калі ласка13

Лукашэнка пахваліў Трампа і параіў адпусціць Мадура3

Трамп паабяцаў моцныя ўдары па Іране на наступным тыдні

Лукашэнка заявіў, што ўкраінскі беспілотнік упаў у раку і параніў жанчыну7

«Бяру ўсё, што па зніжках». Беларуская пенсіянерка распавяла, што можа сабе дазволіць у эміграцыі ў Варшаве8

Алана Гебрэмарыям расказала, чым будзе адрознівацца новае аб’яднанне палітзняволеных жанчын10

«Фортку адкрыць немагчыма, аглухнеш ад крыкаў»: у Гродна зноў вярнуліся чайкі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?6

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць