Усяго патроху1111

«Вилейка» стала «Вілейкай» + фота

У Вілейцы беларусізавалі знак з буслянкай на ўездзе. Будаўнікі не пачыналі рамонт, пакуль буслы не адляцелі з гнязда.

Як распавяла начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Вілейскага райвыканкама Галіна Кажарновіч, працы пачалі пасля таго, як з гнязда на ёй у пачатку жніўня паляцелі буслы. Пра тое, каб не патрывожыць птушак, прасіў аўтар ідэі «буслянкі» на знаку Сяргей Казлоўскі.

Знак быў усталяваны ў пачатку 1980-х. Яго аўтарам з'яўляецца як раз Галіна Кажарновіч, яна тады толькі прыехала на працу ў Вілейку пасля заканчэння ВНУ, і гэта быў яе першы праект. З ідэяй зрабіць на стэле гняздо буслоў прыйшоў, як ужо сказана вышэй, Сяргей Казлоўскі, які працаваў тады кіроўцам аўтобуснага парку. Цяпер ён пенсіянер. Мала хто верыў, што птушкам спадабаецца гэта тлумнае месца, але каркас для гнязда стварылі. У першую ж вясну на ім пасяліліся буслы.

Падчас рэканструкцыі надпіс "Вілейка" зрабілі па-беларуску. Абнавіўся і год заснавання Вілейкі. Горад стаў старэйшым на 139 гадоў. Раней лічылася, што ён упершыню згадваецца ў 1599 годзе. Але краязнаўцы адшукалі дакументы з згадкай пра Вілейку пад 1460. Менавіта гэты год цяпер значыцца на ўязным знаку з боку Маладзечна.

Каментары11

Цяпер чытаюць

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Усе навіны →
Усе навіны

На матч аматарскай медыялігі ў Мінску прададзена ўжо 15 тысяч квіткоў2

Ці паўплывае Кітай на Лукашэнку, каб польская мяжа адкрылася?20

З пачатку года колькасць беларусаў у Літве з дазволам на пражыванне зменшылася на 10%8

Жыхары вёскі пад Баранавічамі папрасілі ў чыноўнікаў заасфальтаваць дарогу. Тыя геніяльна вырашылі праблему12

Дзяўчыну, чый голас гучыць у афіцыйнай версіі гімна Беларусі, асудзілі за ўдзел у пратэстах14

113‑гадовы каньяк, меню на французскай і паўтары тысячы сталовых прыбораў. Якім быў каралеўскі банкет у гонар Дональда Трампа6

Пры самым старым храме Мінска адкрылі кавярню12

Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць25

«Тыранiя зноў пагражае Еўропе». У Лондане адбыўся банкет у гонар Дональда Трампа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць