Меркаванні4949

Бясстыжыя, або Школьнікі як рабсіла

Друкаваць такія здымкі за саветамі было забаронена. Цяпер не саромеюцца.

Друкаваць такія здымкі за саветамі было забаронена. І публікаваць нейкую славесную інфармацыю — таксама. Бо і ў законе, і ў статуце сярэдняй школы было запісана, што навучальны час прызначаецца для вучобы і ніхто не мае права адцягваць вучняў не нейкія іншыя справы. А тут «Звязда» 20 верасня як пра нейкі подзвіг паведамляе, што дзеці з трох падмінскіх вёсак выбіраюць цыбулю на палях агракамбіната «Ждановічы» — таго самага, што прадае нам гародніну ў магазінах і на базарах. Ды ілюструе гэтую інфармацыю фотаздымкам.

Я не ганю «Звязду». Наадварот, яна зрабіла правільна, што змясціла гэты здымак. Але варт было ўдакладніць: школьнікі працуюць у вучэбны час. І яны павінны з’яўляцца на працу гэтак, як і на заняткі ў школу.

Выкарыстанне прымусовай працы падлеткаў і моладзі — не навіна. Толькі за саветамі гэты факт утойвалі ад цывілізаванага свету (саромеліся), а пры «ўсенароднаабраным» — не хаваюць (не саромеюцца).

Агракамбінат «Ждановічы» — як гэта нам падносяць — гаспадарка не бедная. Калі б належным чынам плацілі сезонным работнікам і падзёншчыкам ды яшчэ з сабою давалі «ў кош», дык з рабочай сілай, думаю, праблем не было б. Але, здагадваюся, кіраўніцтва агракамбіната, як і іншых сельгаспрадпрыемстваў, па руках і нагах звязана рознымі інструкцыямі, і распараджацца сваімі сродкамі волі не мае. А дзе няма волі гаспадарчай дзейнасці, там выкарыстоўваецца праца паднявольных людзей — студэнтаў, школьнікаў, салдатаў і да т. п.

Нашы СМІ добра зрабілі б, калі б апублікавалі фота- і відэарэпартажы аб працы падлеткаў і студэнтаў. Няхай свет бачыць гэты запаведнік сталінізму.

…Не паспеў я напісаць гэты тэкст, як з Маладзечна прыйшла навіна: там школьнікаў на тыдзень выганяюць прыбіраць горад да «Дажынкаў». Таксама тэма для фота- і відэарэпартажоў.

Каментары49

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў10

Здаровая ежа — шэрая, прэсная, непрыгожая, нясмачная? Гутарка з аўтаркай кнігі пра сняданкі

Бяляцкі заявіў, што яго вызвалілі дзякуючы санкцыям Захаду супраць Лукашэнкі, і заклікаў не змякчаць іх28

Стала вядома, куды адправяць давучвацца студэнтаў ліквідаванага Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва

Трамп: Наступным лясне рэжым на Кубе19

У Венгрыі патлумачылі затрыманне супрацоўнікаў украінскага Ашчадбанка адмываннем грошай11

Жыхарку расійскага Тальяці прысудзілі да 14 гадоў. Размовы з ёй пра Украіну знаёмы на спатканнях запісаў на дыктафон і аднёс у ФСБ7

Апублікавалі дакументы па справе Эпштэйна з абвінавачваннямі супраць Трампа6

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць