Лёлік Ушкін. Левым вокам

Купіце сціральную машыну

Шаноўны Павел Ізотавіч,

У свой час я вельмі любіў беларускамоўныя футбольныя рэпартажы Сяргея Навіцкага. Іх вязітоўкай была дзяжурная фраза пра нейкага футбаліста, які з понтам б’е па варотах. Пасля ягонага ўдару Навіцкі акцёрскі вытрымліваў паузу і канстатаваў: «Моцна, моцна, але недакладна».

Той жа вердыкт падмывае вынесьці вашаму выпуску за суботу 20 студзеня.

З пачатку Крат Зміцер зажыгае на адкрыцці лініі па выпуску «сціралак» на Атланце. Фішка матэрыялу: «по объему производства машин «Атлант» замахнулся на миллион штук в год. Весьма серьезная заявка. Более того, по словам Виктора Шумило, на подходе освоение «Атлантом» выпуска посудомоечных машин и кухонных плит. То есть всего спектра продукции, которая на языке профессионалов называется «белая» бытовая техника».

Усё зразумела: архіважна і архіпатрэбна закалбасіць эрзац імпарту «белай» бытавой тэхніцы.

А што потым?

Калі чытаць іншыя тэксты нумару, узнікае думка, што «Атлант» збірае не «стиральные машины», а «на подходе» не «выпуск посудомоечных машин и кухонных плит». Узнікае думка, што ЗАО «Атлант» штампуе «рыночные условия» и «бережливую экономику», а на падыходзе выпуск милицыянтаў і кітайскіх студэнтаў. Як раз гэтыя тэмы найбольш дамінуюць у іншых артыкулах нумару. Дык што мяне рабіць як патрыёту? Спытаць у прадаўца ў ГУМе: «Прабачце, ці ёсць у продажы сьвежыя «рыночные условия»? І таксама я хацеў бы набыць паўкіло кітайскага студэнта».

Адказ жа на галоўнае і актуальнае пытанне – куды і каму ўцюхаць мільён сціральных агрыгатаў, застаецца вясець у паветры. Між тым ваша газэта ў эру «беражливой экономики» ‑ ня толькі агітатар і калектыўны арганізатар, а таксама каміваяжер.

СБ павінна займацца практыкай прадукт‑ плэйсмента, наратыўна заклікаць набываць стратэгічную для нас прадукцыю. Калі нейкая Інесса Плескачоўская піша пра 15‑годзе кітайска‑беларускіх адносін, пачынаць трэба гэтак: «Сегодня – только на следующий день после торжественного открытия завода бытовой техники ЗАО «Атлант», Беларусь и Китай отмечают 15‑летие установления дипломатических отношений. Калі Виалета Дралюк піша пра рысь, якая тэрарызуе Брагин, уводзіны ў тэкст маюць быць наступным: «Как уже сообщала «СБ», рысь напала на человека и совершила прогулку по Брагину, жители которого спят в очередях в ожидании прибытия первой атлантовской партии посудомоечных машин и кухонных плит. То есть всего спектра продукции, которая на языке профессионалов называется «белая» бытовая техника».

Маю надзею, што Вы не адфутболіце мае прапановы і назва анансаванага на аўторак артыкулу «Как сэкономить стакан‑другой бензина?», будзе трошкі падкаррэктаваная. Напрыклад: «Как сэкономить стакан‑другой бензина, чтобы приобрести в дом еще одну белорусскую модель бытовой техники».

Ваш фанатычны чытач

Каментары

Цяпер чытаюць

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай31

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай

Усе навіны →
Усе навіны

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

На выбарах прэзідэнта Чылі перамог ультракансерватар, які перамог кандыдатку ад камуністаў4

Рыбакоў расказаў, чаго хочуць амерыканцы ад Беларусі7

У Мінску адкрываецца візавы цэнтр Кіпра1

Мільярдэр ахвяраваў $100 тысяч мужчыну, які абяззброіў стралка ў Сіднеі5

Пацанскі рэп на верш Максіма Танка і гангстарскі нуар ад Петруся Броўкі. Блогер ажывіў беларускую класіку з дапамогай нейрасетак3

Целы галівудскага рэжысёра Роба Райнера і яго жонкі знойдзеныя ў іх доме ў Лос-Анджэлесе

Асноўнае, што расказаў Бабарыка на першай прэс-канферэнцыі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай31

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць