Грамадства

Навумаў: У нас палітвязьняў няма. Ёсьць хуліганы

Пра палітыкаў-хуліганаў, міліцыянтаў-брыдкасловаў, нелегальны алькаголь, пільных грамадзянаў ды багата іншага расказаў на прэсавай канфэрэнцыі міністар унутраных спраў Уладзімер Навумаў.

Фота
Андрэя Лянкевіча

На фота — прэсавая канфэрэнцыя з удзелам міністра ўнутраных спраў Уладзімера Навумава.

070112navumau-lnk-8 (4K)
070112navumau-lnk-5 (4K)
070112navumau-lnk-2 (5K)
070112navumau-lnk-1 (4K)
070112navumau-lnk-3 (5K)
070112navumau-lnk-4 (4K)

Пра палітыкаў-хуліганаў, міліцыянтаў-брыдкасловаў, нелегальны алькаголь, пільных грамадзянаў ды багата іншага расказаў на прэсавай канфэрэнцыі міністар унутраных спраў Уладзімер Навумаў.

Летась міністэрства ўнутраных спраў апытала 45 тысяч чалавек у 2500 з гакам установах. У цэлым беларусы ацанілі працу міліцыі пазытыўна, — сказаў міністар унутраных спраў Уладзімер Навумаў і заўважыў, што грамадзкая думка — галоўны крытэр эфэктыўнасьці працы органаў МУС.

Тым ня менш, траціна апытаных хацела б лепшай якасьці адбору і прафэсійнай падрыхтоўкі міліцыянтаў.

Дый статыстыка сьведчыць, што каля сямі з паловай тысячаў міліцыянтаў парушылі закон ці ўнутраную дысцыпліну, яшчэ 100 летась былі затрыманыя за кіраваньне машынай ў нецьвярозым стане.

Найбольш пытаньняў у людзей да, а дакладней пра сваіх ўчастковых — зь ім знаёмы толькі кожны трэці гараджанін, у вёсцы ж кожны трэці — не знаёмы.

Становіцца меней цяжкіх злачынстваў, — усьцешыў міністар. «Гэтая тэндэнцыя будзе разьвівацца».

Сярод добрых навінаў і рэзкае скарачэньне колькасьці нявернутых крэдытаў: «Калі 5 гадоў таму такіх справаў былі сотні, то цяпер 4‑5, у наступным годзе выйдзем на ўзровень 1‑2 спраў».

А найбольш у крымінале, на думку міністра, вінаваты альгкаголь — кожнае трэцяе злачынства было зробленае ў п’яным стане. Выйсьце з сытуацыі міністар бачыць у барацьбе з нелегальнай рэалізацыяй сьпіртнога. У гэтым дапамагаюць пільныя суграмадзяне: да прыкладу, на віцебскую тэлефонную службу даверу летась зьвярнуліся каля тысячы грамадзянаў.

«Вельмі добрая і надзённая ініцыятыва», — ахарактарызаваў Навумаў Дэкрэт №18 «Аб дадатковых захадах па дзяржаўнай абароне дзяцей зь неўладкаваных сем’яў». Паводле ягоных слоў, дэкрэт ужо дзейнічае: кожны гар‑ і райвыканкам падрыхтаваў нядбалым бацькам працу, якая не патрабуе адмысловага навучаньня і кваліфікацыі. Міністар падкрэсьліў, што ягонае ведамства робіць усё магчымае, каб не даходзіла да скрайніх захадаў — арышту такіх бацькоў ды пазбаўленьня бацькоўскіх правоў.

Уладзімер Навумаў заявіў, што ў Беларусі няма пакараных па палітычных матывах. «Гэтыя асобы пакараныя за хуліганскія ўчынкі ці за арганізацыю несанкцыяваных акцыяў пратэсту, што прывялі да масавых беспарадкаў у сталіцы». А значыць, і вызваляцца будуць яны у такім жа парадку, як усе вязьні, незалежна ад палітычных чыньнікаў.

І нарэшце, Уладзімер Навумаў абвергнуў распаўсюджанае меркаваньне, што нібыта толькі апазыцыянэраў і грамадзкіх актывістаў караюць за нецэнзурную лаянку. Нават міліцыянты брыдкасловяць. «І калі такія факты выяўляюцца, то прымаюцца адпаведныя меры» — запэўніў міністар.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»2

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»

Усе навіны →
Усе навіны

Анатоль Вайцяхоўскі спакойна прыехаў у Беларусь рэйсавым аўтобусам7

«Такіх скоцкіх адносін, як у баранавіцкім СІЗА, я нідзе не сустракала». Пенсіянерка Алена Гнаўк расказала, як з яе здзекаваліся за кратамі6

На БТ заявілі, што шпіён Уладзімір Усер пісаў з Польшчы ў камісію па вяртанні6

Расійскі дыпламат, які загінуў на Кіпры, хутчэй за ўсё, працаваў на ГРУ. Магчыма, ён хацеў перабегчы на Захад1

Расійская разведка рэзка наехала на канстанцінопальскага патрыярха23

Мая Санду выступіла за аб'яднанне Малдовы з Румыніяй15

Іранскія ўлады навязваюць кантакты з кіраўніцтвам ЗША2

На радзіме апошняга караля Рэчы Паспалітай прадаюць будынак былой плябаніі2

Ці не зашмат «засталічаная» Беларусь? Сяргей Навумчык дыскутуе з Адамам Глобусам26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»2

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць