Кіно99

У Беларусі здымаюць кіно пра забойства Кубэ + фота

«Паляванне на гаўляйтара» робіць рэжысёр расійскай «Дэсантуры».

На станцыі Дубіца Брэсцкай вобласці знялі першыя сцэны новага фільма «Паляванне на гаўляйтара». Яго сюжэт заснаваны на мінскіх падзеях 1943-га. Пачаліся здымкі сімвалічна 22 верасня — напярэдадні гадавіны забойства гаўляйтара Беларусі Вільгельма Кубэ.

Робіць васьмісерыйную стужку расійская кінастудыя Star Media разам з «Беларусьфільмам».

Беларуская кінастудыя прывабіла стваральнікаў багаццем рэквізіту
: як паведамляе «Вечерний Брест», «мясцовы цэх падрыхтоўкі здымак прапануе звыш 80 тысяч адзінак мужчынскай і жаночай ваеннай вопраткі, галаўных убораў і абутку, звыш 25 тысяч адзінак рэквізіту і валодае салідным аўтапаркам дадзенага перыяду».

Здымае «Паляванне на гаўляйтара» расійскі рэжысёр Алег Базілаў.

У спісе яго дасягненняў ёсць некалькі ідэалагічна вывераных фільмаў пра сучасныя расейскія войны: ён быў рэжысёрам «Дэсантуры» і прадусарам «Гразавых варотаў».

Будынак станцыі Дубіца быў ператвораны ў стары мінскі вакзал. Здымалі там дзве сцэны: бамбёжку і эвакуацыю першых дзён вайны, а таксама прыбыццё ў Мінск Кубэ з сям’ёй.

Наступныя сцэны будуць здымаць у Бабруйску — руіны казармаў увасобяць разбураны бомбамі Мінск. (Як варыянт разглядалі парэшткі кляштара ў Бярозе, але абралі-такі Бабруйск).

У масавых сцэнах задзейнічаныя каля 250 запрошаных у масоўку людзей.

Наступнымі пабачыць сябе ў кіно атрымаюць магчымасць жыхары Бабруйска — іх на кастынг запрашаюць 5 кастрычніка (ад 17.00 да 18.00 да кінатэатра «Мір»).

Падкрэсліваецца, што

стваральнікі карціны не прэтэндуюць на гістарычную праўду
: сцэнар Ігара Цер-Карапетава — «лёгкі намёк» на рэальныя падзеі. Нават імёны герояў змененыя —
Кубэ зрабіўся Краўбэ, Марыя Восіпава стала Марыяй Архіпавай, а Алена Мазанік — Галінай Памазанік.

Паводле рэжысёра, у сюжэце пераплеценыя «і гістарычны раман, і ваенна-псіхалагічная драма, і любоўныя лініі. І ўсё гэта на фоне барацьбы партызан і падпольшчыкаў з фашысцкімі акупантамі».

У фільме здымаюцца Анастасія Заваратнюк, Марыя Машкова, Аляксандр Дзячэнка, Аляксандр Кашпераў.

Найхутчэй, атрымаем усярэдненае «кіно пра вайну», якога багата здымаюць расійскія кінастудыі. Наўрад ці ў ім будзе намёк хоць на якую беларускасць — апроч геаграфічнай.

На экранах «Паляванне на гаўляйтара» з’явіцца ў маі 2012 года.

* * *

Забойству Генеральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубэ быў прысвечаны адзін з самых вядомых фільмаў савецкага кінематографа «Гадзіннік спыніўся апоўначы» (1958 год). Пра забойства Кубэ распавядаў і шэраг дакументальных фільмаў.

Каментары9

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні69

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць