Грамадства22

Людзі гінулі ад вялікай страты крыві і траўматычнага шоку

У судзе па справе аб выбуху ў мінскім метро зачыталі заключэнні экспертаў аб прычынах смерці ахвяр тэракта

У судзе па справе аб выбуху ў мінскім метро 5 кастрычніка дзяржаўны абвінаваўца Дзмітрый Цімафееў зачытаў заключэнні экспертаў аб прычынах смерці ахвяр тэракта.

Паводле даных экспертаў, людзі загінулі ў тым ліку ад вялікай страты крыві і траўматычнага шоку, выкліканых шматлікімі асколачнымі раненнямі, пераломамі, апёкамі; выбуховых спалучаных траўм галавы, тулава, канечнасцяў; ампутацыі канечнасцяў, раструшчвання тканак унутраных органаў, разбіццём галавы і іншых пашкоджанняў, не сумяшчальных з жыццём. Згодна з заключэннем экспертаў, целы загінулых былі нашпігаваныя не толькі паражаючымі элементамі выбуховай прылады,

але і аскепкамі бетону, граніту, шкла, трэскамі, кавалкамі фарбы.

Зыходзячы з вынікаў экспертыз, бліжэй за ўсіх да эпіцэнтра выбуху знаходзіліся Юрый Клімец 1987 года нараджэння, Анатоль Макейчык 1954 года нараджэння і Анатоль Наркевіч 1959 года нараджэння. Двое апошніх, як лічаць эксперты, стаялі блізка да эпіцэнтра. А з характару раненняў Клімца яны зрабілі выснову, што ён наогул знаходзіўся побач з выбуховай прыладай, магчыма, сядзеў на лаўцы, каля якой стаяла сумка з бомбай.

Паводле экспертнага заключэння адносна Таццяны Захарковай, яе смерць наступіла ў выніку поўнага расчлянення цела. Яна загінула ад выбуховай і чыгуначнай траўмы.

Захаркову пераехаў электрацягнік, які рухаўся ў бок станцыі «Уручча»,
пасля таго як параненую жанчыну выбуховай хваляй выкінула з платформы на рэйкі.

У судзе таксама былі зачытаныя заключэнні судова-медыцынскіх экспертыз аб вызначэнні прыналежнасці фрагментаў цел, плям крыві, фрагментаў тлушчавай і мышачнай тканак, знойдзеных на месцы выбуху, тым ці іншым загінулым.

Слухаючы дзяржабвінаваўцу, Дзмітрый Канавалаў быў знешне спакойны:
глядзеў то прама на яго, то перад сабой у падлогу, перыядычна апускаў галаву і падтрымліваў яе то адной рукой, то другой.

Уладзіслаў Кавалёў з пачатку працэсу сваёй позы практычна не мяняе: сядзіць прама, глядзіць перад сабой.

Сёння ж у судзе былі зачытаныя паказанні сваякоў загінулых, прызнаных пацярпелымі па справе. Яны расказалі, у прыватнасці, аб маёмасным уроне, прычыненым тэрактам. Гаворка ідзе аб пашкоджанні адзення, абутку, асабістых рэчаў. У пратаколах ёсць звесткі аб перадачы сваякам рэчаў загінулых. Галоўным чынам, гэта дакументы, грошы, тэлефоны, гадзіннікі, каштоўнасці, банкаўскія карткі, акуляры, ключы і іншыя рэчы. У некаторых загінулых падчас выбуху былі пры сабе іконкі.

Былі таксама зачытаныя паказанні памерлага 25 мая ў рэабілітацыйным цэнтры «Аксакаўшчына» Андрэя Ілліна 1974 года нараджэння, намесніка галоўнага ўрача мінскай гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі. Ён яшчэ паспеў расказаць следчым пра акалічнасці выбуху,

пра тое, што ўжо сляпым поўз па платформе і трапіў у яму, якая аказалася варонкай, як здолеў выбрацца з яе.

Іллін быў шпіталяваны спачатку ў ваенны шпіталь, затым яго перавялі ў 10-ю клінічную бальніцу. Ён поўнасцю пазбавіўся зроку, атрымаў шматлікія раненні галавы і цела. Следчым Іллін заявіў, што «матэрыяльны ўрон яму як такі не прычынены, прычыненыя моцны маральны і фізічны ўрон». Пра суму іску ён збіраўся заявіць праз свайго прадстаўніка, але не паспеў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксандра Здаравеннава з Рэчыцы за «здраду дзяржаве» асудзілі да 10 гадоў калоніі і буйнога штрафу1

Журналіст Дзмітрый Семчанка расказаў, як яго спрабавалі зламаць у СІЗА9

Справай вертухая Шынвізэ занялася крымінальная паліцыя Германіі9

На палітвязняў ужо сабралі ўдвая больш за запланаваную суму. Збор яшчэ можна падтрымаць

Памёр кампазітар Віктар Капыцько

Сярод вызваленых 13 снежня — самая пажылая палітзняволеная

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА2

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць