Эканоміка

Белстат: Інфляцыя ў верасні склала 13,6%, з пачатку года — 74,5%

Больш за ўсё ў верасні падаражэлі яйкі.

Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў верасні 2011 адносна снежня 2010 года ўзрос на 74,5%, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Адносна жніўня цэны ўзраслі на 13,6%, верасня 2010 года — на 79,6%.

Цэны на харчовыя тавары ў верасні 2011 года ў параўнанні са жніўнем 2011 года ўзраслі на 18,6%, у параўнанні са снежнем 2010 года — на 84,2%.

Больш за ўсё ў верасні падаражэлі: яйкі — на 31,2%, тытунёвыя вырабы — на 30,8%, мяса і птушка — на 26,5%, агародніна — на 25,5%, алкагольныя напоі — на 24,9%, каўбасныя вырабы і вэнджаніна — на 22,5%, рыба і морапрадукты — на 17,6%,
кансервы рыбныя — на 11,6%, малако і малочныя прадукты — на 15,8%, сыры — на 13%, масла сметанковае — на 20,3%, цукар — на 19,9%.

Алей падаражэў на 12,3%, хлеб і хлебабулачныя вырабы — на 10,1%, мука пшанічная — на 13,4%, кандытарскія вырабы — на 11,9%, гарбата — на 8,2%, садавіна — на 13,7%, макаронныя вырабы — на 3,7%, крупы — на 5,4%.

Цэны на бульбу знізіліся на 11,3%.

Індэкс цэн на нехарчовыя тавары ў верасні 2011 года ў параўнанні са жніўнем 2011 года ўзрос на 10,5%, са снежнем 2010 года — на 86,4%. У верасні ў параўнанні са жніўнем падаражэлі: бытавыя электрапрыборы — на 14,9%, медыкаменты — на 14,8%, мэбля — на 14,7%, швейныя вырабы — на 13,9%, абутак — на 12,8%, посуд — на 13,2%, парфумерна-касметычныя тавары — на 10,4%, веласіпеды і матацыклы — на 10,1%, будматэрыялы — на 11,8%, пісьмовыя прылады — на 7,3%, сінтэтычныя мыйныя сродкі — на 7,4%, бензін — на 3,1%.

Рост цэн і тарыфаў на платныя паслугі насельніцтву ў верасні ў параўнанні са жніўнем склаў 5%, са снежнем 2010 года — 33,8%. Найбольш падаражэлі паслугі гарадскога пасажырскага транспарту — на 6,3%, паветранага — на 50,3%, прыгараднага аўтамабільнага — на 5%, міжгародняга аўтамабільнага — на 4,1%. Узраслі цэны на паслугі вышэйшай адукацыі — на 16,5%, медыцынскія — на 6,5%, тэатраў — на 10,8%, канцэртных залаў і санаторна-аздараўленчыя — на 3,8%, турыстычныя — на 3,6%, дашкольных устаноў — на 3,3%, ЖКУ — на 2,9%, у тым ліку водазабеспячэння — на 8,5%, тэхабслугоўвання — на 10%.

Не змяніліся цэны на электра- і газазабеспячэнне, паслугі ўнутрырэспубліканскіх і прыгарадных чыгуначных зносінаў.

На 11,9% знізіліся цэны на паслугі чыгуначных міжнародных зносінаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнку стала кепска, калі ён даведаўся, чым дыхае народ2

Лукашэнку стала кепска, калі ён даведаўся, чым дыхае народ

Усе навіны →
Усе навіны

Канал беларускіх сілавікоў заклікаў мабілізаваць усе сілы для дапамогі фронту28

Лукашэнка ўзяўся за школьныя абеды і прыдумаў, што рабіць з адкідамі ў сталоўках17

«Гэта жах». Кіраўнік Століна выказаўся пра раённую бальніцу, але схамянуўся і ўсё выдаліў5

Колькасць бюджэтных месцаў на магістратуры будзе вызначаць дзяржава1

«У нас гэтыя льготы няма чым ільгатаваць». Лукашэнка патлумачыў, чаму не будзе даваць льгот моладзі і сям'ям з адным ці двума дзецьмі18

Экаактывісты больш не прыклейваюць сябе да дарог. І вось чаму14

У цэнтры Мінска затрымалі голага бегуна, які ўдзельнічаў у трэш-чэленджы Мелстроя15

«Для кожнага быў свой тэлевізар». Беспрацоўны беларус расказаў, як у Германіі яму зрабілі бясплатную аперацыю9

У Акадэміі навук заявілі, што беларусы з кожным годам усё больш задаволены12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнку стала кепска, калі ён даведаўся, чым дыхае народ2

Лукашэнку стала кепска, калі ён даведаўся, чым дыхае народ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць