Свет1111

Апошнія гадзіны жыцця Кадафі: прарыў, труба, куля ў спіну

Сталі даступныя відэа, знятыя на мабільнік лівійскімі рэвалюцыянерамі. На месца апошняга боя трапілі журналісты. Гэта дазволіла аднавіць карціну апошняга боя Муамара Кадафі.

На досвітку, перад ранішняй малітвай, каля пятнаццаці грузавікоў выехалі з Сірта ў заходнім кірунку. На іх з аточанага горада спрабавалі вырвацца апошнія атрады дыктатара.

На захад ад горада дарогу ім загарадзіла агнём падраздзяленне партызанаў новага ўрада. Рух грузавікоў спыніўся. На падмогу рэвалюцыянерам прыляцелі французскія ваенныя самалёты. Машыны сталі лёгкай здабычай: падбіты былі ўсе машыны да адной.

Кадафі з рэштай целаахоўнікаў пералескам скіраваўся ў бок галоўнай трасы Сірт-Місрата. Яны знайшлі схованку ў бетонных каналізацыйных трубах, збудаваных для сцёку вады. Але гэта была кепская схованка: рэвалюцыянеры проста расстралялі іх з аўтаматаў з бяспечнай адлегласці.

Інфармацыя пра абставіны, пры якіх кулі трапілі ў самога Кадафі, пакуль разыходзяцца. Паводле адных звестак, адзін з целаахоўнікаў Кадафі крычаў нападнікам: «З намі наш гаспадар, ён паранены, не страляйце». Іншыя кажуць, што, наадварот, адзін з асабістых ахоўнікаў расстраляў палкоўніка ў самы апошні момант. Трэція сцвярджаюць, што сам дыктатар крычаў: «Не страляйце! Што такое?».

На адным з відэа Кадафі яшчэ жывы, хоць і сцякае крывёй. Яго атачыў натоўп, яго тузаюць, чалавек зняў чаравік і таўчэ дыктатара чаравікам — найгоршая для мусульман знявага. На наступным відэа ён ужо нежывы.

Кулі трапілі яму ў ногі, спіну, галаву.

Знаходжанне трупа не разгалошваецца з меркаванняў бяспекі.

Лёс дыктатараў: паўгода таму люд вітаў яго на вуліцах Трыпалі. Сёння той самы люд таптаў партрэты павержанага льва.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады26

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Усе навіны →
Усе навіны

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць12

Выходзіць кіно пра беларусак у палітыцы. Адна з галоўных гераінь — Святлана Ціханоўская13

Лукашэнка: Усе хочуць купіць адзенне ад «Гучы» і «Версачэ». Але навошта траціце грошы на такую драбязу22

У БДУІР выбіраюць студэнта года. Інтэрнаўты масава галасуюць за Паліну Шаболду14

Як выглядае дрон кантрабандыстаў, які ўчора бразнуўся па той бок польскай мяжы ФОТАФАКТ9

Мінск адмовіў Вільні ў вяртанні з Беларусі літоўскіх фур18

«Не атрымлівалі дывідэндаў». Падобна, што «Санта» адказала на абвінавачванні «Белпола»8

Да прэзідэнткі Мексікі на вуліцы прычапіўся мужчына і паклаў ёй рукі на грудзі ВІДЭА13

Ціханоўская сустрэлася з прэм'ерам Аўстраліі. Той быў з мілым дзіцячым бранзалетам на руце, а сышоў яшчэ і з БЧБ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады26

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць