Здарэнні22

Полацкі раён: два ВАЗы сутыкнуліся лоб у лоб ― загінулі два чалавекі

Сёння раніцай жорсткая аварыя адбылася непадалёк ад вёскі Ахотніца (Полацкі раён). На мясцовай дарозе лоб у лоб сутыкнуліся два ВАЗы - першай і шосты мадэлі. Ратавальнікі вызвалілі траіх пацярпелых, якіх заціснула ў салонах аўтамабіляў, паведамілі ў МНС.

У ВАЗ-2106 быў заціснуты мужчына, які сядзеў за рулём. А ў ВАЗ-2101 - жанчына-кіроўца і пасажырка, якая ехала на пярэднім сядзенні. Траіх пацярпелых вызвалілі з дапамогай гідраўлічнага інструмента супрацоўнікі МНС. Іх перадалі лекарам «хуткай».

У прэс-службе ДАІ Віцебскай вобласці паведамілі толькі папярэднюю інфармацыю:

«У выніку гэтага ДТЗ дзве жанчыны памерлі.
Колькасць пацярпелых удакладняецца. Следчая група толькі цяпер выехала з месца здарэння».

Нам удалося звязацца з чалавекам, якім стаў відавочцам аварыі. «ВАЗ-2106 ехаў з боку вёскі Коптева ў кірунку вёскі Ахотніца. За рулём быў кіроўца, які працуе ў "хуткай", ён вяртаўся са змены. Насустрач ехаў маршрутны аўтобус.

У нейкі момант на яго абгон пайшоў ВАЗ-2101. Але жанчыне, якая кіравала «капейкай», не хапіла хуткасці і часу, каб завяршыць манеўр.
У апошні момант вадзіцелі легкавых аўтамабіляў паспрабавалі ўнікнуць сутыкнення, выехалі адным колам на абочыну, але лабавое сутыкненне ўсё-такі адбылося.

Мы адразу сталі аказваць дапамогу. Аўтамабілі задыміліся, іх хутка патушылі. У ВАЗ-2101 знаходзілася чатыры чалавекі. Дзяўчыну і пажылую жанчыну, якія ехалі ззаду, удалося дастаць адразу. А вось кіроўцу і пасажырку з пярэдняга сядзення заціснула. Яны абедзве знаходзіліся ў цяжкім стане. Супрацоўнікі міліцыі, якія прыехалі на месца здарэння, сказалі, што гэта аварыйнае месца, такія ДТЗ тут здараліся і раней».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць