Федэрацыя хакея аднавіла збор сродкаў у падтрымку сем'яў Салея, Астапчука і Крываносава
Федэрацыя хакея Беларусі 24 кастрычніка паведаміла пра аднаўленне працы дабрачыннага рахунку ў падтрымку сем’яў загінулых у авіякатастрофе пад Яраслаўлем 7 верасня беларусаў — Руслана Салея, Сяргея Астапчука і Мікалая Крываносава. Сабраныя грошы пойдуць на ўстаноўку помнікаў на магілах хакеістаў і трэнера.
Таксама плануецца ўзвядзенне скульптуры ў памяць пра Руслана Салея. Манумент будзе ўстаноўлены каля адной з лядовых арэн Мінска.
Рэквізіты рахунку: «Прыёрбанк» ААТ, ЦБУ 113
г. Мінск, БІК 15300749
УНП 100369599
Рахунак у доларах, еўра, расійскіх рублях:
№ 3135006793528
Рахунак у беларускіх рублях:
№ 3135006793010
Акрамя таго, ФХРБ сумесна са спартыўным парталам Goals.by праводзяць акцыю «Помнік для Салея». Каб стаць яе ўдзельнікам, трэба набыць майку з выявай хакеіста ў магазіне на стадыёне
Каментары