Грамадства88

Эксперты: Выбуховая прылада 3 ліпеня 2008 года была выраблена не ў Віцебску

Такі вывад яны зрабілі на аснове даследавання пылку.

Расійскія эксперты, якія даследавалі некаторыя кампаненты выбуховай прылады, якая была знойдзена ноччу 3 ліпеня 2008 года ў раёне скрыжавання праспектаў Машэрава і Пераможцаў у Мінску, у ходзе следства вызначылі магчымы рэгіён яе вырабу. Вынікі гэтага даследавання былі названыя ў судзе над Уладзіславам Кавалёвым і Дзмітрыем Канавалавым 28 кастрычніка.

Эксперты знайшлі на кампанентах бомбы пылковыя зярняткі некаторых раслін, напрыклад, хвоі звычайнай, хвоі еўрапейскай, елкі, ліпы, вярбы, граба, таполі і шэрагу іншых раслін. Яны зрабілі выснову, што гэтыя кампаненты бомбы маглі вырабляцца або знаходзіцца ў заходняй частцы Бранскай вобласці, у Калінінградскай вобласці, паўднёва-заходняй частцы Беларусі, паўночна-заходняй частцы Украіны, паўночна-ўсходняй частцы Польшчы, а таксама ў Літве і Латвіі. Вырабляцца яна маглі ў гарадскіх умовах, напрыклад, каля Батанічнага саду.

Часам вытворчасці гэтых кампанентаў эксперты лічаць май або чэрвень.

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год36

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве былы намміністра скончыў жыццё самагубствам і ў перадсмяротнай запісцы абвінаваціў жонку2

Зала ў Мінску ўстала пры выкананні «Малітвы» Янкі Купалы ВІДЭА12

Прызначаны новы кіраўнік Віцебшчыны5

Кронпрынц Ірана паабяцаў прызнаць Ізраіль і спыніць ядзерную праграму4

Судовага эксперта арыштавалі за данаты і «здраду дзяржаве»

У Расіі 10 гадоў рабілі сваю віягру і так не змаглі стварыць6

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС4

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год36

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць