Свет11

Чавэс бярэ беларускую мадэль за ўзор

Парлямэнт Вэнэсуэлы «пагадзіўся» на прадастаўленьне прэзыдэнту надзвычайных паўнамоцтваў. Надзвычайная сэсія прайшла на галоўнай плошчы Каракаса – каб удзел у дэбатах узяты любы паспаліты жыхар. Цяпер Чавэс можа рабіць, што хоча.

Парлямэнт Вэнэсуэлы «пагадзіўся» на прадастаўленьне прэзыдэнту надзвычайных паўнамоцтваў. Надзвычайная сэсія прайшла на галоўнай плошчы Каракаса – каб удзел у дэбатах узяты любы паспаліты жыхар. Цяпер Чавэс можа рабіць, што хоча.

У выключна прачавэсаўскім парлямэнце ніхто не супраціўляўся звышуладзе прэзыдэнта, якую яму павінна даць «маці ўсіх законаў» (як называе яе Чавэс). Больш за тое, поле яго будучых дэкрэтаў будзе значна пашыранае.

Чавэс атрымлівае ўладу вяршыць закон ня толькі ў галіне энэргетыкі, што абапіраецца на нафту і газ, а таксама «ў справах абароназдольнасьці і бясьпекі», «сацыяльных і эканамічных», у сфэрах «фінансаў і падаткаў, навукі і тэхналёгіі, інфраструктуры, паслугаў і транспарту, бясьпекі грамадзянаў і правасудзьдзя, этыкі грамадзкага кіраваньня», «тэрытарыяльнай структуры краіны», а таксама «удзелу народу ў выкананьні ўлады».

Не вядома, як канкрэтна гэтую ўладу выкарыстае прэзыдэнт, абраны ў сьнежні на чарговы шасьцігадовы тэрмін. Зь ягоных заяваў вынікае, што прынцыповай мэтай будзе адданьне большай часткі эканомікі дзяржаве і зьвядзеньне прыватнай уласнасьці і замежнага капіталу да ролі дапаможнага, меншаснага партнёра.

Чавэс ужо заявіў пра адабраньне ў вялікіх заходніх канцэрнаў – паміж іншым, у брытанскага BP, амэрыканскіх Exxon Mobil, Chevron, ConocoPhillips, французскага Total і нарвэскага Statoil – большай часткі удзелаў у вялікіх інвэстыцыях у нафтавай і газавай індустрыі, нацыяналізацыю найбуйнейшай тэлекамунікацыйнай кампаніі CANTV, адабраньне канцэсіі ў першага прыватнага тэлевізійнага канала RCTV.

«Няхай ніхто не баіцца. Баяцца мусіць капіталізм, які зьнішчае грамадзтва, народ і ўсю Зямлю. Хрыстос сказаў, што сацыялізм абудзіць у нас любоў, сказаў Чавэс, і заклікаў суайчыньнікаў да пабудовы сацыялізму XXI ст. «з усёй моцы, нашымі сэрцамі, розумамі і рукамі». Каб землякам было лягчэй будаваць, Чавэс хоча адчыніць «асяродкі сацыялістычнага выхаваньня», дзе жыхары Вэнэсуэлы будуць спалучаць «вывучэньне ідэалаў сацыялізму» і прафэсійную падрыхтоўку.

Пабудову сацыялізму Чавэс зьбіраецца кантраляваць асабіста. Скліканая ім камісія па‑новаму напіша канстытуцыю краіны, каб прэзыдэнт мог абірацца неабмежаваную колькасьць разоў, а ня толькі два, як было да гэтага часу. Сам Чавэс ужо адкрыта заявіў, што хоча кіраваць да 2030 г.

У дваццаці трох правінцыях краіны будзе адабранае права выбару губэрнатараў, якіх з гэтага часу будзе прызначаць прэзыдэнт. Усе палітычныя партыі і аб’яднаньні, якія да гэтага часу падтрымлівалі Чавэса, атрымалі загад аб’яднацца ў адну прэзыдэнцкую партыю, а яе стварэньнем заняўся чалавек нумар два ў краіне, старэйшы брат прэзыдэнта Адам Чавэс.

Манія вялікасьці Хуга Чавэса настройвае супраць нават яго самых даўніх прыхільнікаў. Вэтэран вэнэсуэльскага камунізму Люіс Міхілена, які фінансава падтрымліваў яго сям’ю, калі ў 1992‑94 гг. палкоўнік Чавэс сядзеў у турме за няўдалы путч, а ў 1999‑2002 гг. быў ягоным ідэалягічным мэнтарам і найбольш верным хаўрусьнікам, ня мае ўжо ілюзіяў. «Ягонай мэтай ёсьць цэнтралізацыя ўсёй улады. Ён не прытрымліваецца ніякіх правілаў. Гэта ўлада самавольная, пэрсанальная, дыктатарская. Я яго пакінуў, калі зрабілася ясна, што ён паверыў, што ён звыш чалавек і ўсемагутны валадар».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах8

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах

Усе навіны →
Усе навіны

Вайна з Іранам — залатая жыла для амерыканскіх нафтавікоў9

У Кітаі паліцыя «арыштавала» гуманоіднага робата, які напужаў на вуліцы пенсіянерку1

У Маскве тэлефонныя махляры прымусілі 20‑гадовага футбаліста абакрасці прадпрымальніцу. Жанчыну ён зарэзаў12

Пашынян папрасіў звольніцца дырэктарку Інстытута генацыду армян, бо яна зрабіла палітычна няправільны падарунак віцэ-прэзідэнту ЗША4

Вызваліўся адзін з пачынальнікаў беларускамоўнага ЖЖ Іван Марозаў — гэта быў яго другі палітычны тэрмін1

У Добрушскім раёне ратавальнікі дасталі з-пад лёду цела рыбака1

Рэкорднымі тэмпамі ідзе збор на ўкол для Ксюшы з магілёўскага дзетдома, ад якой адмовілася мама — яшчэ плюс $190 тысяч за дзень2

Зяленскі даручыў новаму міністру абароны закрыць неба ўкраінскімі сіламі4

У Брэсце пад аўтамабілем на паркоўцы праваліўся асфальт

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах8

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць