Меркаванні33

Багданкевіч: Эканамічнага сэнсу ў продажы валюты па пашпартах няма

Былы кіраўнік Нацбанка Станіслаў Багданкевіч не бачыць эканамічнага сэнсу ў продажы фізічным асобам валюты па дакументах, што сведчаць асобу.

«Банкам гэта працэдура не патрэбна. Гэта патрэбна ўладзе — кантраляваць грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, каб яны не пераўтваралі свае даходы ў валюту», — заявіў Багданкевіч у інтэрв’ю БелаПАН.

«У цэлым мне незразумелая мэта ўвядзення гэтай „пашпартызацыі“ і электроннага ўліку ў разрэзе валют і ў разрэзе грамадзян, — сказаў эканаміст. — Мэта не аб’яўлена: для чаго, якія чакаюцца вынікі, якая карысць для бюджэту.

Будзе назапашана велізарная колькасць інфармацыі, але як яна будзе выкарыстоўвацца?»

«Валюта прадаецца свабодна, распараджэнняў няма, што калі твая зарплата мільён, то не можаш купіць валюту на два мільёны. Таму, як я разумею, мэта — напалохаць людзей, аб’явіць грамадзянам, што яны знаходзяцца пад каўпаком, калі купляюць валюту. Але ж я не толькі на зарплату магу купіць валюту, але і на рублёвы ўклад», — зазначыў экс-кіраўнік Нацбанка.

На яго думку, гэта чарговая бязглуздзіца, якая цягне за сабой выдаткі з пункту гледжання фінансавання працы сістэмы ўліку, прыцягнення кадраў і г.д.
«Я так разумею, што будзе цэнтр, дзе будзе збірацца на прозвішча Багданкевіч інфармацыя за год, кімсьці абагульняцца, хтосьці будзе пісаць дакладную запіску, хтосьці — абараняць дысертацыю і інш. Але для чаго гэта патрэбна? Дый для людзей нязручна: каб купіць пяць еўра, трэба бегчы па пашпарт, потым чакаць, пакуль запішуць тваё прозвішча, адрас, асабісты нумар… Я зарабіў рублі, гэта мая ўласнасць, і я магу з ёй рабіць тое, што лічу патрэбным: купляць валюту, золата і г.д.« — сказаў Багданкевіч.

«Эканамічнага эфекту практычна ніякага не будзе, — упэўнены ён. — Ну, зловяць аднаго-двух чалавек за год, але гэта толькі ўмацуе пазіцыі ценявога рынку. Я даўно кажу пра тое, што прадпрымальнікаў на тры-пяць гадоў трэба вызваліць ад падаткаў, каб яны любым спосабам назапасілі першапачатковы капітал і запоўнілі нішу ўнутранага рынку. Яны змогуць пайсці на ценявы рынак. Не ўсім жа прыемна, калі за табой назіраюць».

«Я яшчэ так мяркую: паліцэйская дзяржава кантралюе грамадзянскую супольнасць, грамадскія арганізацыі, палітычныя партыі, і гэтага падалося мала.
Трэба пракантраляваць кожнага грамадзяніна паасобку: а раптам ён недзе нешта закупіў, прадаў бульбу, капусту, атрымаў вялікі даход, не заплаціў падаткі. І дзеля гэтага — ствараць сістэму, саджаць людзей, рабіць аналіз…» — сказаў Багданкевіч.

Эканаміст не лічыць правільным спасылацца на вопыт іншых краін, дзе абмен валюты робіцца па дакументах: «Няхай мне хто-небудзь растлумачыць карысць ад гэтага».

На думку экс-банкіра, цяперашнія новаўвядзенні на валютным рынку будуць адмененыя ў выпадку стабілізацыі сітуацыі ў эканоміцы. «Але наш урад усё спрабуе кавалачкамі мадэрнізаваць непрыдатную аўтарытарную мадэль. Замест таго каб усё адмяніць, ён усё ўдасканальвае», — зазначыў Станіслаў Багданкевіч.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Усе навіны →
Усе навіны

На «Полі цудаў» спелі песню пра тое, як класна жыць з адключаным інтэрнэтам9

Хто зможа двойчы зрабіць ЭКА бясплатна? Расказаў міністр аховы здароўя7

Першае ФОТА вызваленай Валерыі Касцюговай2

Некаторым вызваленым 19 сакавіка палітвязням, якім дазволілі застацца ў Беларусі, забаранілі афармляць сімкі і карыстацца банкаўскімі карткамі24

СМІ расказалі пра расійскі сцэнар імітацыі замаху на Віктара Орбана перад выбарамі7

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў7

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць