Грамадства

Бандарэнка з медчасткі пераведзены ў атрад у калоніі №15 Магілёва

Каардынатар грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Зміцер Бандарэнка з медыцынскай часткі пераведзены ў атрад калоніі № 15 Магілёва. Пра гэта БелаПАН паведаміла яго жонка Вольга Бандарэнка.

Паводле яе слоў, 20 лістапада Бандарэнка патэлефанаваў ёй з калоніі. "Падчас кароткай размовы ён паспеў паведаміць, што яго, нягледзячы на болі ў спіне, вярнулі ў атрад. Перавод адбыўся яшчэ 11 лістапада", — сказала Вольга Бандарэнка.

"У яго ідзе восеньскае абвастрэнне, болі ў спіне. Раней у атрадзе ў яго былі паслабленні, дазвалялі рабіць спецыяльныя практыкаванні лежачы, цяпер гэтага няма, ён разам з усімі па паўтары гадзіны стаіць на праверцы", — паведаміла жонка зняволенага.

Яна таксама сказала, што на мінулым тыдні збіралася спецыяльная камісія па пытанні аб змякчэнні пакарання Бандарэнку. "Яны вырашылі, што Дзмітрый не стаў на шлях выпраўлення, і ў змякчэнні пакарання яму адмоўлена", — адзначыла Вольга.

Паводле яе слоў, у размове з ёю Зміцер заўважыў, што зараз сітуацыя нагадвае яму першыя месяцы арышту. "Прасіў, каб мы настойвалі на незалежным медыцынскім аглядзе", — паведаміла жонка зняволенага.

На 21—23 снежня ў яе прызначана доўгае спатканне з мужам.

***

Зміцер Бандарэнка, асуджаны за падзеі 19 снежня на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі № 15 Магілёва. Пасля арышту ў Бандарэнкі абвастрыліся хранічныя захворванні, і 26 ліпеня ў 5-й клінічнай бальніцы Мінска яму зрабілі аперацыю на пазваночніку.

20 жніўня закончылася траціна тэрміну зняволення Бандарэнкі, і, згодна з законам, ён меў права на змякчэнне пакарання. Аднак у гэтым яму было адмоўлена, як лічаць родныя і паплечнікі Змітра, з-за надуманых прычын.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Перамовы аб вызваленні палітвязняў доўжыліся два дні7

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю з беспілотнікамі, што заляцелі ў Польшчу7

У Рыбакова на сустрэчы Коўла з Лукашэнкам моцна трэсліся рукі6

Вызвалены Ігар Лосік11

Выйшаў на волю Мікола Дзядок10

Лукашэнка: Наша галоўная задача — стаць побач з Трампам і дапамагаць яму ў місіі па ўстанаўленні міру22

Вызвалілі філосафа Уладзіміра Мацкевіча5

Вызвалілі Міколу Статкевіча10

Трамп перадаў у падарунак Лукашэнку запінкі з выявай Белага дома8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся78

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць