Грамадства22

Праваабаронцы не разлічваюць на апраўдальны прысуд Бяляцкаму

Нагадаем, сёння на пасяджэнні суда Першамайскага раёна Мінска пракурор Уладзімір Сайкоўскі папрасіў прыгаварыць Бяляцкага да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Абарона, у сваю чаргу, просіць суд апраўдаць Бяляцкага.

Як лічыць юрыст Юрый Чавусаў, прыгавор будзе, хутчэй за ўсё, абвінаваўчы і звязаны з пазбаўленнем волі, бо беларускі суд «не з’яўляецца незалежнай галіной улады». «Магчыма, яму скасуюць адзін год з запытаных пракурорам пяці гадоў — гэта максімум, на што я разлічваю, — сказаў Чавусаў. — Хаця, безумоўна, пазіцыя абароны была больш абгрунтаванай, і тыя аргументы, якія ў спрэчках выклаў адвакат, ставяць пад сумненне вінаватасць Бяляцкага ў прынцыпе».

На яго думку, негатыўныя наступствы таго, што Бяляцкі апынецца ў месцах пазбаўлення волі, «будуць параўнальныя з тымі, з якімі ўлады сутыкнуліся пры зняволенні пад варту кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2010 года».

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч таксама лічыць, што Бяляцкаму вынесуць абвінаўчы прыгавор. «Хутчэй за ўсё, прыгавор будзе звязаны з пазбаўленнем волі з канфіскацыяй маёмасці.

Улады не ўпусцяць шанс паспрабаваць адабраць маёмасць,
пазбавіць офіса незарэгістраваны праваабарончы цэнтр „Вясна“, якім кіруе Бяляцкі, і стварыць дадатковыя праблемы для арганізацыі», — прагназуе Стэфановіч, намеснік старшыні «Вясны».

Пры гэтым ён падкрэсліў: «Мы сваю дзейнасць спыняць не збіраемся, будзем яе працягваць, нягледзячы на сур’ёзныя праблемы, якія нам будуць створаныя».

Дырэктар праваабарончай інфармацыйна-асветнай установы «Платформа» Андрэй Бандарэнка, у сваю чаргу, заявіў: «Вельмі не хацелася б, каб суд пайшоў уразрэз з палажэннямі дзейнага заканадаўства». «У выступленні адваката было дакладна ўказана на тое, што сабраныя „доказы“ былі здабытыя незаконным чынам, што абвінавачанне не паддаецца ніякай норме ні закона, ні здаровага сэнсу, ні логіцы», — сказаў Бандарэнка.

«Дакументы, якія прадаставіла для абвінавачання пракуратура, я магу набраць на камп’ютары за 15 хвілін, — прадоўжыў ён. — Як можна падаваць суду дакументы, на якіх няма ні пячаткі, ні подпісаў службовых асоб? Як можна падаваць дакументы, якія ідуць уразрэз з міжнароднымі дамоўленасцямі? Як можна абвінавачваць чалавека, калі не пададзены сам ланцужок праходжання сродкаў: ад каго паступалі, на якіх умовах, як расходаваліся, каму прадастаўляліся? Уласна кажучы, само абвінавачанне не вартае выедзенага яйка, і незразумела, за што пракурор і следства атрымліваюць грошы», — гаворыць Бандарэнка.

«У мяне застаецца надзея на тое, што заўтра мы паціснем Бяляцкаму руку і зможам яго абняць», — заключыў праваабаронца.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Усе навіны →
Усе навіны

Магчыма, менавіта тут была вязніца Кейстута. Археолаг прыадкрывае сакрэты Крэўскага замка15

Як мінімум 68 мігрантаў загінулі ля берагоў Емена ў выніку крушэння лодкі, дзясяткі зніклі без вестак3

Расія моцна пашкодзіла важны мост у Херсоне. Ці кажа гэта пра падрыхтоўку да дэсанту на правы бераг?2

Лукашысты вераць, што змогуць зняць санкцыі ні за што. Гэта рэальна?25

У Вільні ў смеццевым кантэйнеры непадалёк ад амбасады Расіі знайшлі часткі цела забітага падлетка8

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?10

Японцы з дапамогай 3D-друку пабудавалі дом з зямлі, а не бетону1

У Беларусі з'явілася вакансія з заробкам 33 тысячы рублёў. Каго шукаюць?1

У Празе на хакейным турніры на лёд выбегла раз'юшаная маці аднаго з гульцоў ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць