Грамадства11

Памер кампенсацыі на метадычную літаратуру павялічваецца

Як паведамілі ў ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, пастановай Міністэрства адукацыі быў павялічаны памер штомесячнай кампенсацыі выдаткаў на набыццё навучальнай і метадычнай літаратуры педагагічным работнікам.
Нагадаем, што з 2000 года кампенсацыя на набыццё навучальнай і метадычнай літаратуры заставалася нязменнай і складала ўсяго сем з паловай тысяч рублёў. За гэтыя грошы настаўнікі не маглі аформіць нават месячную падпіску на сваю ведамасную газету. Цяпер памер кампенсацыі будзе складаць 15 працэнтаў тарыфнай стаўкі першага разраду (зараз гэта 22 650 рублёў). Натуральна, што з павелічэннем тарыфнай стаўкі будзе расці і кампенсацыйная выплата.

Згодна з пастановай Міністэрства адукацыі, кампенсацыя будзе выплачвацца па асноўным месцы работы пры ўмове занятасці (педагагічнай нагрузцы) не менш як 0,5 штатнай адзінкі (стаўкі) адначасова з выплатай заработнай платы. Кампенсацыя будзе выплачвацца незалежна ад знаходжання педагагічнага работніка ў працоўным водпуску, водпуску па цяжарнасці і родах, водпуску па доглядзе дзіцяці да трох гадоў, незалежна ад адсутнасці педагагічнага работніка на рабоце па прычыне часовай непрацаздольнасці. Выплата кампенсацыі захоўваецца на час павышэння педагагічнымі работнікамі сваёй кваліфікацыі, перападрыхтоўкі, а таксама стажыроўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў.

Права на атрыманне кампенсацыі маюць работнікі ўстаноў дашкольнага выхавання, дзіцячых дамоў, устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама структурных падраздзяленняў устаноў вышэйшай адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў спецыяльнай адукацыі, прафесійна-тэхнічнай адукацыі, спецыяльных навучальна-выхаваўчых устаноў, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, выхаваўча-аздараўленчых устаноў адукацыі. Маюцца на ўвазе настаўнікі ўсіх спецыяльнасцяў, уключаючы настаўнікаў-дэфектолагаў, выкладчыкі, педагогі-арганізатары, педагогі-псіхолагі, сацыяльныя псіхолагі, метадысты, кіраўнікі фізічнага выхавання, інструктары па фізкультуры, культарганізатары, акампаніятары, канцэртмайстары, музычныя кіраўнікі, педагогі дадатковай адукацыі, кіраўнікі (дырэктары, загадчыкі, начальнікі) устаноў (філіялаў) і іх намеснікі па навучальнай (навучальна-выхаваўчай), навучальна-метадычнай, выхаваўчай рабоце, намеснікі дырэктараў па навучальна-вытворчай рабоце, па вытворчым навучанні, намеснікі дырэктараў па рэжыме, загадчыкі аддзяленняў, загадчыкі аддзелаў (сектараў, лабараторый, кабінетаў) па асноўнай дзейнасці, загадчыкі аддзяленняў па профілі (напрамку) дзейнасці дадатковай адукацыі; а таксама загадчыкі: навучальна-вытворчай (вытворчай) майстэрні, лабараторыі, навучальна-кансультацыйнага пункта, інтэрната ўстаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі; майстры (старшыя майстры) вытворчага навучання ўстаноў адукацыі. Таксама права на атрыманне кампенсацыі прадастаўлена выхавальнікам (выхавальнікам-метадыстам), выхавальнікам дашкольнага выхавання, якія працуюць ва ўстановах дашкольнага выхавання, дзіцячых дамах, дамах дзіцяці, установах агульнай сярэдняй адукацыі, спецыяльных школах закрытага тыпу, спецыяльных лячэбна-выхаваўчых школах закрытага тыпу, установах спецыяльнай адукацыі (акрамя цэнтраў карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі).

Пастанова Міністэрства адукацыі распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 кастрычніка 2011 года.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б5

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Апошні чалавек, ад якога нам патрэбна дапамога, гэта Зяленскі57

Аляксандр Івулін жэніцца12

Трамп патлумачыў «нафтавую адлігу»: санкцыі супраць Расіі вернуць, як толькі суцішыцца Блізкі Усход8

Педагога-арганізатара з Гомеля, якая раней узначальвала ваенна-патрыятычны клуб, асудзілі па трох палітычных артыкулах2

Праз энергетычны крызіс дэманстранты на Кубе разграмілі офіс Кампартыі11

Як пакаленне Z ратуе гандлёвыя цэнтры8

Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць10

У Instagram больш не будзе скразнога шыфравання паведамленняў1

Румынскую песню для «Еўрабачання» раскрытыкавалі за «гламурызацыю сэксуальнага ўдушвання»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б5

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць