Спорт

«Зьміцер ужо можа есьці банан»

Беларускага фрыстайліста Зьмітра Рака сёньня плянуюць перавесьці з рэанімацыі ў аддзяленьне нэўралёгіі гарадзкой клінічнай больніцы. Спартовец, які атрымаў у Кітаі цяжкую траўму галавы, цяпер перажывае ўзнаўленчы пэрыяд, які, з словаў дактароў, працягнецца ня месяц і ня год.

Беларускага фрыстайліста Зьмітра Рака сёньня плянуюць перавесьці з рэанімацыі ў аддзяленьне нэўралёгіі гарадзкой клінічнай больніцы. Спартовец, які атрымаў у Кітаі цяжкую траўму галавы, цяпер перажывае ўзнаўленчы пэрыяд, які, з словаў дактароў, працягнецца ня месяц і ня год. Пра гэта — у эксклюзіўным інтэрвію «Салідарнасьці» з загадчыкам аддзяленьня рэанімацыі й анэстезіялёгіі інтэнсіўнай тэрапіі Алегам Грышанавым.

— У Зьмітра — цяжкая чэрапна‑мазгавая траўма. І мы лечым яе наступствы. Цяпер у яго ўзнаўленчы пэрыяд, які будзе цягнуцца вельмі доўга.

—Наколькі?

—На гэтае пытаньне немагчыма адказаць дакладна. Але зразумела, што гэта справа ні дзён і ня месяцаў, а хутчэй за ўсё — гадоў.

— Праўда, што Зьміцер знаходзіцца ў коме?

— Не. Ён цяпер у сьвядомасьці. З комы ён выйшаў да новага году.

— Можна сказаць, што ён ідзе на папраўку?

— Можна.

— Пазнае каго‑небудзь?

— Хутчэй так. Зь ім пастаянна знаходзіцца маці, пэрыядычна — бацька, які быў са Зьмітром у Кітаі з канца сьнежня. Улічваючы тое, што пацыент ідзе на папраўку, у аўторак ён будзе пераведзены для далейшай рэабілітацыі ў аддзяленьне нэўралёгіі. Можа, гэта адбудзецца ў сераду. Гэта будзе агульнае аддзяленьне. Яму ужо падрыхтавана палата.

— Зьміцер ужо можа самастойна есьці?

— Трохі ён стаў сябе абслугоўваць. Пачаў прымаць звычайную ежу. Можа сам есьці банан, кусаць яблык, нават костачкі выплёўваць зь вінаграду.

— Кітайскія калегі добра папрацавалі?

— Агулам, так. Апэрацыі яму не рабілі, і, наколькі ведаю, апэраваць яго ня трэба было. Больш падрабязна адказаць складана. Наагул, гісторыю хваробы мы атрымалі на кітайскай мове. На ангельскай была толькі транспартоўка. Перавесьці гісторыю хваробы мусіла Міністэрства спорту і турызму. Сёньня‑заўтра мы чакаем такой дакумэнтацыі.

Больш падрабязную інфармацыю пра стан здароўя Зьмітра Рака дактарам больніцы забараніла распаўсюджваць адміністрацыя ўстановы. Мама Зьмітра, якая пастаянна знаходзіцца побач зь ім, таксама адмаўляецца ад кантактаў з прэсай, зазначаючы, што трэба зьвяртацца ў спартовы камітэт. У сьпісах пацыентаў, якія можна прагледзець у фае 5‑й больніцы, пазначана, што Зьміцер знаходзіцца ў рэанімацыі. Ягоны стан — сярэдняй цяжкасьці.

Нагадаем, што 30‑гадовы фрыстайліст атрымаў цяжкую траўму 10 сьнежня — падчас першага этапу Кубку сьвету, што праводзіўся ў кітайскім Гірыне. У кітайскай клініцы спартовец правёў каля пяцідзесяці дзён, цягам якіх зь ім пастаянна знаходзіўся лекар зборнай Беларусі Ўладзімер Даронін. Самалёт ізраільскай авіякампаніі увечары 1 лютага даставіў Зьмітра ў Менск. Пералёт склаў 13 гадзін

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?9

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўрасаюзе ўводзяць падатак на дробныя пасылкі з іншых краін2

У Грэцыі папярэдзілі пра дэфіцыт сыру фета, бо сталі масава хварэць авечкі1

На маршрут паміж Мінскам і Заслаўем вярнулі цягнікі Stadler

Сілавікі запатрабавалі ад былога палітзняволенага распіску, што ён не вернецца ў Беларусь3

Беларусы абурыліся, што шакаладка «Любімая Алёнка» «пахудзела». На прадпрыемстве адрэагавалі3

Беларус стаў найбуйнейшым гандляром кветак у Эстоніі, скарае Фінляндыю і нацэльваецца на Швецыю6

Іранскія лідары амаль не камунікуюць паміж сабой праз страх праслухоўвання і ліквідацыі4

Чаму малочныя прадпрыемствы адмовіліся ад шкляной тары?7

У Крупскім раёне заўважылі мядзведзя-гіганта ВІДЭА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?9

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць